Преступник всегда возвращается

14:00 / 20.08.2014
Навошта купляць цыгарэты ў магазіне, калі можна абсалютна бясплатна здабыць іх у іншым месцы? Менавіта так меркаваў жыхар Варнян, калі пранікаў у чужы дом.

У адзін з ліпеньскіх вечароў мужчына праз гарышча пранік у дом у вёсцы Хралы, адкуль хацеў украсці 20 пачак цыгарэт “Пал Мал” на суму 200 тысяч рублёў. Аднак справу да канца давесці не ўдалося – злодзея затрымаў гаспадар дома.

Падчас следства высветлілася, што гэтая “ходка” ў мужчыны не першая: у перыяд з мая па ліпень ён неаднаразова такім жа шляхам пранікаў у дом і за гэты час украў 120 пачак цыгарэт “Пал Мал”, 4 літры гарэлкі “Ельцын” і 215 літраў бензіну АІ-92. Агульны кошт украдзенага склаў 3 мільёны 600 тысяч рублёў.

Яшчэ адзін аматар сцягнуць тое, што дрэнна ляжыць, затрыманы ў Міцюнах.

Жыхар гэтай вёскі, знаходзячыся ў доме аднавяскоўкі, выкарыстаў момант, калі гаспадыня выйшла, і ўкраў адзін мільён рублёў, які ляжаў у скрынцы на тумбачцы для тэлевізара. Пры правядзенні следства высветлілася, што злодзею ўкрадзенага падалося мала, ён, знайшоўшы ключ ад уваходнага замка, зноў пранік у жыллё і ўкраў з той жа скрынкі апошнія 200 тысяч рублёў.


У адносінах да злодзеяў узбуджаны крымінальныя справы.



Фото с сайта http://unise.ru