Поездка на мотоцикле завершилась для водителя визитом в больницу

17:00 / 18.06.2014
Ліхая паездка на матацыкле скончылася для вадзіцеля візітам у Астравецкую раённую цэнтральную бальніцу.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 5 чэрвеня ў 12.30 на ўчастку аўтадарогі Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы непадалёк вёскі Сідарашкі. Мужчына, жыхар Мікашэвічаў, які зараз працуе на Астравеччыне, вырашыў пракаціцца на матацыкле “Сузукі”. Аднак на закругленні дарогі няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе перакуліўся. У выніку аварыі ён атрымаў сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.
Просьба да ўсіх сведак гэтага здарэння, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй, паведаміць у Дзяржаўтаінспекцыю ці па тэл.: 2-00-63, 23-3-48.


-------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.