Оперативные сводки милиции по Островецкому району

08:25 / 27.12.2012
“НАКАТАЎ” НА СПРАВУ

Астраўчанін вырашыў зарабіць грошы незаконным шляхам, за што і паплаціўся.


Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да мужчыны, які, не будучы зарэгістраваным у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, ездзіў за мяжу, набываў там аўтамабілі і прадаваў іх на тэрыторыі Беларусі. Колькасць увезеных аўтамабіляў і дакладная сума атрыманага даходу ад іх рэалізацыі ўстанаўліваецца.



МУЖ НА ЖОНКУ

“Ад кахання да нянавісці – адзін крок” – сцвярджае народная мудрасць. І жыццё, на жаль, часта пацвярджае гэта.


У адным з дамоў Астраўца разыгралася сапраўдная драма. Паміж мужам і жонкай успыхнула спрэчка. У выніку мужчына пагражаў забіць жонку і стаў яе душыць. Невядома, чым бы гэта скончылася, але ў пакой зайшоў нехта з дамачадцаў. Жанчына не стала чакаць наступнага разу і звярнулася ў міліцыю. У адносінах да астраўчаніна ўзбуджана крымінальная справа і вядзецца следства.



НЕЗАКОННЫЯ “СТВАЛЫ”

Праваахоўнымі органамі праводзіцца шмат прафілактычных акцый, у тым ліку і супраць незаконнага захоўвання агнястрэльнай зброі. Толькі не да ўсіх даходзяць просьбы і патрабаванні міліцыянераў.


Праігнараваў іх і жыхар вёскі Трайгі, які з 2002 да 2012 года ва ўласным доме захоўваў два незарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя ружжы. За гэтае правапарушэнне мужчына быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Аднак гэта не спыніла грамадзяніна, бо ў кастрычніку гэтага года ён жа, знаходзячыся ў нецвярозым стане, непадалёк ад ракі Трайгоўка (Каменка) пераносіў незарэгістраванае паляўнічае агнястрэльнае ружжо, якое да гэтага захоўваў у лесе.
У адносінах да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.



РАСПІЛАВАЦЬ І ЗАМЯШАЦЬ

Па-ранейшаму самым распаўсюджаным злачынствам у раёне застаюцца крадзяжы.


У канцы лістапада Следчым камітэтам былі ўзбуджаны дзве крымінальныя справы, якія і зараз застаюцца нераскрытымі.
У першым выпадку злодзей пранік у жылы дом у вёсцы Будраны і ўкраў бензапілу і іншыя рэчы.
У гэты ж дзень адбылася яшчэ адзін крадзеж – сярод белага дня з-пад магазіна “Дамавы” невядомы, але нахабны злодзей украў бетонамяшалку.



КРЫВАВАЯ РАЗБОРКА

Страшныя рэчы вытварае з людзьмі гарэлка, часам ператвараючы іх у пачвар, якія падымаюць руку на блізкага чалавека.


Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхаркі вёскі Валэйкуны. Жанчына разам са сваім сужыцелем распівалі спіртныя напоі. Аднак у пэўны час яны нечага не падзялілі, узнікла спрэчка. Падагрэтая злосцю і гарэлкай жанчына схапілася за нож і наўмысна нанесла ўдар мужчыне ў жывот, прычыніўшы тым самым яму цяжкія цялесныя пашкоджанні.



------------------------------------------------------------
Сяргей КУМІШЧА, намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта.

ХУДОЕ ДЕЛО НА ХУТОРЕ

Оружие и электроинструмент похитили на одном из хуторов района.


– Преступление на совести ранее судимого за кражу рабочего СПК, – рассказал начальник Островецкого районного отдела Следственного комитета Марек Синкевич. – Мужчина 1980 года рождения знал о том, что на доставшийся по наследству хутор гражданин Литвы привез оружие. Несколько раз он приходил к тому в гости и распивал спиртное. Вот и в тот день около 21 часа заглянул на огонек. Хозяин находился в сильной степени алкогольного опьянения, и потому даже не сумел принять гостя – уснул. В результате тот получил свободу действий. Обойдя дом, нашел пневматическую винтовку с прицелом, спортивный арбалет и бинокль. Похитил их, заодно прихватив с собой бензопилу и 13 метров кабеля. Впоследствии дорогую винтовку продал с рук всего за сотню тысяч рублей. Остальное сбыть не успел.


По факту кражи возбуждено уголовное дело, похищенное возвращено владельцу.



-------------------------------------
Сергей ШЕРШЕНЕВИЧ.

Фота з сайта elyunya.mindmix.ru.