В Островце появились автомобильные воры
12:19 / 19.12.2012
Спачатку з незамкнёнага аўтамабіля ў Астраўцы былі ўкрадзены падгалоўнікі і паветразаборнікі. На наступны дзень з іншай машыны, якая знаходзілася ў гаражы, злодзеі знялі чатыры колы, а крыху пазней яшчэ з аднаго аўтамабіля ўкралі акумулятарную батарэю.
“Абчысціць” чарговую ахвяру аматарам лёгкай нажывы не ўдалося. Зараз у адносінах да 18-ці і 17-цігадовых злодзеяў узбуджана крымінальная справа. Усё ўкрадзенае знойдзена і будзе вернута законным уладальнікам.
Сяргей КУМІШЧА, нам. начальніка райаддзела Следчага камітэта.