Обгоняй по правилам

15:00 / 25.10.2012

Практычна кожны дзень на дарогах рэспублікі рэгіструюцца дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх гінуць людзі. Прычыны розныя: “Перавысіў хуткасць…”, “Не прапусціў…”, “Задумаўся…”, “Парушыў…” і гэтак далей. Без сумнення, практычна за кожнай аварыяй – віна чалавека. Жыццёвая практыка пастаянна нагадвае аб тым, што любы няправільны і неабдуманы ўчынак рана ці позна можа прывесці да сумных вынікаў.


Вельмі цяжкія наступствы носяць здарэнні, якія адбываюцца з-за парушэнняў правілаў абгону і ігнаравання абавязкаў пры яго выкананні.
Напрыклад, вечарам 5 кастрычніка на 210-ым кіламетры аўтадарогі Полацк – Глыбокае – мяжа Літвы непадалёк Вароны жыхар Літвы, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген-Пассат”, пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем “Форд-Мандэо”. У выніку літовец атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены на лячэнне ў цэнтральную раённую бальніцу.



У мэтах прафілактыкі падобных дарожна-транспартных здарэнняў 26 кастрычніка ў Беларусі праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Абгон павінен быць бяспечным!”

Нагадваем: перш чым пачаць абгон, неабходна ўпэўніцца, што сустрэчная паласа, на якую вадзіцель збіраецца выехаць, свабодная на дастатковай адлегласці, і сваім манеўрам ён не перашкодзіць іншым удзельнікам руху.
Рызыка – справа высакародная, але толькі не на дарозе. І гэта забываць ніяк нельга. Таму перад абгонам добра падумайце – а што будзе, калі не паспееце?..


------------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.


Фота з сайта dddkursk.ru