Пожар с гибелью на Островетчине

17:00 / 15.10.2012

Кожны дзень усё больш адчувальны надыход зімы. І каб сагрэцца ў сваіх хатах, людзі пачынаюць інтэнсіўна паліць печы. Традыцыйна з пачаткам ацяпляльнага сезона дабавілася работы ў выратавальнікаў.
10 кастрычніка ў вёсцы Мікшаны Гудагайскага сельсавета адбыўся пажар, на якім загінула жанчына.


Паведамленне аб загаранні паступіла на цэнтральны пост каля 11 гадзін раніцы. Як стала вядома, у доме, дзе жылі дзве жанчыны – 102-гадовая маці і яе 74-гадовая дачка – з-за недастатковага нагляду за печкай і парушэння правіл яе эксплуатацыі адбылося ўзгаранне рэшткаў дроў пад топкай. На момант прыезду выратавальнікаў ужо было моцнае задымленне. Звяном газадымнай службы, якія першымі ўвайшлі ў хату, каля печы была знойдзена дачка гаспадыні будынка, якая так і не здолела выйсці на двор. Яе маці самастойна выйшла з дому яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў.
Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях яшчэ раз заклікае выконваць правілы пажарнай бяспекі: не пакідайце дзверцы печы адчыненымі, не развешвайце паблізу ад топкі бялізну і аддзенне, не складвайце пад топкай дровы. Праверце коміны на наяўнасць расколін і пры неабходнасці давядзіце іх да ладу. Неабходна спыняць паленне ў печы за 2 гадзіны да адыходу да сну. Выкананне гэтых правілаў дазволіць пазбегнуць пажару ў вашых дамах.


---------------------------------
Эдуард МАЛЫШКА.