Страшное ДТП произошло в Островецком районе

09:21 / 27.08.2012

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам і пацярпеўшым адбылося ў раёне. Як паказала практыка, прычынай аварыі могуць стаць не толькі няправільныя манеўры, транспарт ці пешаходы, але і жыхары лесу.


Вечарам 20 жніўня вадзіцель аўтамабіля “Нісан” разам з двума пасажырамі ехалі па аўтадарозе Газа – АЭС – Астравец у бок Бялькішак. Нішто не прадвяшчала бяды.
Аднак на 19 кіламетры гэтай дарогі на прамым участку на праезджую частку раптоўна выбег лось. Адбылося сутыкненне жывёліны з машынай. Машыну занесла ў левы кювет, дзе аўтамабіль урэзаўся ў дрэва. У выніку сутыкнення вадзіцель ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння. Двое пасажыраў – дзяўчына і хлопец – дастаўлены ў раённую бальніцу.
На момант публікацыі стала вядома, што, на жаль, дзяўчыну выратаваць не ўдалося, яна таксама памерла.
Ніхто не застрахаваны ад бяды. Таму хочацца параіць усім вадзіцелем быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, асабліва ў цёмны час сутак.



----------------------------------------------------

У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.