Убийство в Михалишках. Подозреваемые задержаны

08:12 / 15.08.2012

Страшная навіна ўскалыхнула раён у выхадныя – у пятніцу 10 жніўня ў сваім доме ў Міхалішках быў знойдзены труп мужчыны.


На целе забітага былі выяўлены шматлікія драпіны на пярэдняй частцы грудной клеткі з пераходам на шыю і жывот, а таксама на рукі. Пасля ўскрыцця ўстаноўлена, што смерць наступіла ў выніку пералому рэбраў, разрыву лёгкіх, кровазліцця ў плеўральную поласць, шматлікіх кровападцёкаў цела. У ходзе следства было ўстаноўлена, што 9 жніўня ў 20 гадзін у доме па месцы жыхарства пасля сумеснага распіцця спіртнога і ўзнікшай пасля спрэчкі гэтыя цялесныя пашкоджанні рукамі і нагамі нанеслі сабутэльнікі забітага – непрацуючы жыхар вёскі Габрыялоўшчына Ашмянскага раёна і навучэнец Смаргонскага політэхнічнага ліцэя. Яны былі затрыманы. Раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа, зараз вядзецца следства.