Плачевно закончилась охота для жителей Минска на территории Михалишковской охотдачи

16:48 / 12.07.2012

26 мая яны прымалі ўдзел у індывідуальным паляванні на тэрыторыі Міхалішкаўскай паляўнічай дачы Астравецкага аддзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.


Браты здабылі дарослага самца казулі еўрапейскай, але ўтаілі ад кіраўніка палявання факт здабычы. Не заплаціўшы ва ўстаноўленым парадку кошт здабытай жывёліны, браты ўпотайкі паспрабавалі перавезці тушу казулі да сябе на дачу. Аднак непадалёк ад Альхоўкі іх аўтамашыну спынілі супрацоўнікі Астравецкага РАУС. Пры аглядзе аўтамабіля ў багажніку была выяўлена незаконна здабытая казуля.
У адносінах аднаго з браканьераў, які здабыў казулю, узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 282 Крымінальнага кодэкса РБ. Акрамя крымінальнай адказнасці, меру якой вызначыць суд – а гэты артыкул прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі – браканьерам давядзецца аплаціць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю ў памеры 6 мільёнаў рублёў і пяцікратны кошт (2,5 мільёна рублёў) незаконна здабытай паляўнічай прадукцыі.
Прававая ацэнка дзеянняў другога паляўнічага будзе дадзена пасля заканчэння следства. Яму пагражае адміністрацыйная адказнасць па ч. 1 арт. 15.37 Адміністрацыйнага кодэкса РБ.


Сяргей ХАЦЯНОВІЧ, начальнік Смаргонскай міжрайінспекцыі аховы навакольнага і расліннага свету.