Поставил сетку – попал в тюрьму

14:26 / 22.06.2012

Летам у многіх  людзей з’яўляецца жаданне парыбачыць ці папаляваць. На першы погляд, нічога страшнага тут няма, аднак, як сведчыць практыка, у некаторых аматараў палявання і рыбалкі гэтыя захапленні могуць прывесці да вялікіх праблем з законам.


Гэтыя праблемы ў першую чаргу звязаны з грубымі парушэннямі правілаў, якія рэгламентуюць падобныя віды дзейнасці. У мінулым годзе судом Астравецкага раёна былі разгледжаны 4 крымінальныя справы, звязаныя з незаконным паляваннем (арт.282 Крымінальнага кодэкса). У выніку былі прызнаныя вінаватымі і асуджаны да розных мер пакарання 8 чалавек.
На першы погляд можа здавацца, што нічога страшнага не адбудзецца, калі разок другі паставіць сетку ці здабыць рыбу электравудачкай. Аднак, урон прыродзе ад такіх дзеянняў наносіцца вельмі значны. Менавіта пагэтаму заканадаўца, у залежнасці ад памеру нанесенага ўрону і іншых умоў здзяйснення злачынства, прадугледжвае розныя віды пакарання за падобныя злачынствы. Самым мяккім зараз з’яўляецца штраф, памер якога можа складаць да 1000 базавых велічынь. Таксама прадугледжваюцца выпраўленчыя работы на тэрмін да 2 гадоў, арышт да 6 месяцаў, абмежаванне волі да 2 гадоў, пазбаўленне волі да 3 гадоў (для абавязаных асоб – да 4 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю). У выпадку незаконнай здабычы рыбы і іншых вадзяных жывёл з выкарыстаннем прылад улову, прынцыпы работы якіх заснаваны на выкарыстанні электрамагнітнага поля, ультрагуку, шляхам выбуху або незаконнае паляванне, здзейсненае з выкарыстаннем механічнага наземнага, вадзянога ці паветранага транспартнага сродку, якія прынеслі нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры прадугледжваецца пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.
Яркім прыкладам такіх адносін да прыроды з’яўляецца факт, калі два жыхары Быстрыцы, адзін з якіх быў раней судзімы, на рацэ Вілія незаконна лавілі рыбы сеткамі. У выніку такой “рыбалкі” дзяржаве быў нанесены ўрон у памеры 115 базавых велічынь. Прыгаворам суда абодва аматары парыбачыць такім чынам былі асуджаны да паўтара года пазбаўлення волі.
Пагэтаму ёсць нагода лішні раз задумацца, а ці трэба гэтым наогул займацца.


А. ДЗЕМЕШЧЫК,  старшыня суда Астравецкага раёна.