Хулиганы, неплательщики и браконьеры – в поле зрения милиции

15:52 / 07.06.2012
НА СЯСТРУ – З КУЛАКАМІ

Родныя людзі – самыя блізкія. Яны павінны стаяць адзін за аднаго гарой, дапамагаць у радасці і бядзе, старэйшыя заступацца за малодшых. Так лічылася заўсёды. Аднак, на жаль, у жыцці часам атрымліваецца наадварот…
Раённым аддзелам следчага камітэта 29 мая была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да непрацуючага жыхара вёскі Гіры 1989 года нараджэння. На працягу амаль цэлага года мужчына рэгулярна збіваў сваю родную малодшую сястру.



ЛЮДЗІ РОДНЫЯ – ЧУЖЫЯ ЛЮДЗІ?

Распаўсюджанымі і частымі ў апошні час сталі справы, калі бацькі не хочуць выплачваць дзяржаве грошы на ўтрыманне сваіх дзяцей.
Чарговай у гэты спіс гора-бацькоў трапіла і раней судзімая жыхарка Падольцаў 1969 года нараджэння, якая працуе паляводам у саўгасе. У адносінах жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.



КАЗУЛЯ ЗА ШЭСЦЬ МІЛЬЁНАЎ

Крымінальнай справай закончылася для мінчаніна незаконнае паляванне.
Раённым аддзелам следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа супраць непрацуючага мужчыны 1975 года нараджэння, які  вечарам 26 мая вырашыў пазабаўляцца са стрэльбай у лесе непадалёк ад Альхоўкі.  У выніку яго ахвярай стала казуля еўрапейская, якую ён незаконна застрэліў – і тым самым нанёс урон прыродзе на 6 мільёнаў рублёў.



ІЗНОЎ САМАГОН…

Супрацоўнікі міліцыі падчас правядзення прафілактычных мерапрыемстваў на мінулым тыдні выявілі сем літраў самагону.
Самаробнае спіртное знайшлі ў вёсцы Вашкуны ў доме непрацуючага мужчыны 1963 года нараджэння. Самагон быў канфіскаваны, а ў адносінах  да яго гаспадара складзены адміністрацыйны пратакол.


Па матэрыялах органаў унутраных спраў падрыхтавала Марына БАРОК.