Нарыбачылі... на 12 мільёнаў

14:21 / 25.10.2011

3 жніўня 2011 года Астравецкім райаддзелам унутраных спраў была ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да трох жыхароў Астравецкага раёна, якія на возеры Ізабелішкі дабылі 17 кілаграмаў рыбы з выкарыстаннем дзесяці сетак.


Навакольнаму асяроддзю гэтыя браканьеры нанеслі ўрон у памеры 48,2 базавых велічынь.
28 верасня суд Астравецкага раёна разгледзеў крымінальную справу на адкрытым судзебным пасяджэнні і прызнаў трох грамадзян вінаватымі ў здабычы рыбы забароненымі сродкамі лоўлі, якая нанесла наваколлю ўрон у буйным памеры, і вызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу: дваім – у памеры 200 базавых велічынь (7 мільёнаў рублёў), трэцяму – 150 базавых велічынь (5,25 мільёна рублёў).
Гумовая лодка паступіла ў даход дзяржавы. Дзесяць сетак знішчаны.


Уладзімір МАРЧАНКА, начальнік Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.