"Салодкія" крадзяжы – горкая расплата

09:20 / 30.04.2010
Пранікнуць у вясковы магазін часам складае мінімум намаганняў. Гэта не па чутках ведаюць ласыя на чужое дабро асобы, асабліва з крымінальным вопытам. Нядаўна былі вынесены прыгаворы па двух такіх злачынствах, якія адбыліся ў Астравецкім раёне.

Аперацыя “Ы”


У чарговы раз адпраўляючыся на “цёмную” справу, злодзей са стажам Аляксандр Бянько, які ўжо меў за плячыма сем судзімасцей, на гэты раз вырашыў узяць з сабой напарнікаў – жывёлавода Уладзіміра Грамыка і непрацуючага Віктара Буша. Падобна вядомай кіношнай тройцы – Баязліўцу, Балбесу і Бываламу, яны ноччу з дапамогай лома і манціроўкі лёгка ўзламалі адну са створак уваходных дзвярэй магазіна ў вёсцы Завідзіненты – толькі шчэпкі ў розныя бакі паляцелі. Дробнай перашкодай на шляху да жаданага аказаўся і навясны замок – з ім злодзеі таксама з лёгкасцю расправіліся і праніклі ў гандлёвую залу.
Вочы разбягаліся ад тавараў. Вяртацца з пустымі рукамі, вядома ж, ніхто не збіраўся. Бралі ўсё, што бачылі. Пазней складзены пералік украдзеных прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў ледзь змясціўся на дзвюх з паловай старонках друкаванага тэксту. Агульная сума дасягнула амаль двух мільёнаў рублёў. Найбольш за ўсё сярод украдзенага было разнастайных салодкіх ласункаў – шакаладу, карамелі, вафель.
Пасля паспяховай “ходкі” тры таварышы вырашылі справу “замачыць” – пры гэтым нікуды далёка не адыходзілі і распілі бутэльку гарэлкі проста ў магазіне. Злодзеям нават удалося вынесці і схаваць у лесе ўсе таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.
Тым не менш салодкае жыццё так і засталося ў марах. Дзякуючы аператыўнасці і прафесіяналізму супрацоўнікаў Астравецкага РАУС тройца вельмі хутка была ўстаноўлена і затрымана.
За здзяйсненне групавога крадзяжу Грамыка і Буш бліжэйшыя два гады правядуць за кратамі. Іх ідэйны натхняльнік Бянько прасядзіць на год больш. Зараз ім не трэба думаць аб тым, што есці і піць. Вось толькі наўрад ці пакажацца там салодкім жыццё.



Салодкая парачка


Лёгкай нажывы захацелася і двум 16-гадовым сябрам – Артуру Карабаню і Аляксею Цяшкевічу, якія ўжо даўно “адбіліся ад рук” і мелі праблемы з законам. У адзін цудоўны дзень таварышы вырашылі наведаць магазін мястэчка Гудагай. Толькі за таварам яны пайшлі не днём, як добрасумленныя пакупнікі, а ноччу – як злосныя рабаўнікі. Праз акно спачатку праніклі ў складское памяшканне, а затым вынеслі нагамі дзверы і апынуліся ля прылаўкаў. Дарэчы, даводідася чуць добрыя отзывы о дверях mul-t-lock , бо входные двери mul-t-lock гарантуюць бяспеку. Вось і жаданая мэта! Асноўны ўпор юныя злодзеі рабілі таксама на салодкія тавары – адных толькі шакаладак вынеслі 54 штукі. Склаўшы ў тры пакеты свае “трафеі”, кошт якіх па праведзеных пазней падліках склаў у суме больш за адзін мільён рублёў. На дарожку салодкая парачка сербанула гарэлкі і пакінула месца злачынства. У якасці схованкі для нарабаванага быў выбраны недабудаваны дом на станцыі Гудагай.
Аднак ужо раніцай салодкія сны былі спынены аператыўнікамі раённай міліцыі. Суд таксама не стаў цырымоніцца з непаўналетнімі, але ўжо вопытнымі злодзеямі. Па яго вердыкту Карабань правядзе за кратамі выхаваўчай калоніі два з паловай гады. Яго таварыш – на выпраўленчых работах з утрыманнем 10 працэнтаў заробку ў даход дзяржаве.


Такім чынам, часам нават салодкі шакалад  ператвараецца ў горкі вопыт.


Падрыхтавалі Сяргей ШАРШАНЕВІЧ,
Аляксандр МАРЦІНЧЫК, пракурор Астравецкага раёна.