Очередные попытки контрабанды

12:00 / 18.01.2013

Чарговыя спробы кантрабанды былі зафіксаваны на мінулым тыдні на мяжы з Літоўскай Рэспублікай.


11 студзеня ў пункце пропуску “Катлоўка” пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні ў кабіне грузавога аўтамабіля “Івека”, які ехаў з Літоўскай Рэспублікі ў нашу краіну, у спальным месцы пад ніжняй паліцай у сумках і падушках знайшлі адзенне і галантарэйныя вырабы. У выніку, джынсы, байкі і жаночыя сумкі канфіскаваны супрацоўнікамі Ашмянскай мытні. Папярэдняя сума ацэнкі прадметаў адзення і галантарэйных вырабаў склала 21 мільён 950 тысяч беларускіх рублёў.
На наступны дзень у пункце пропуску “Катлоўка” пагранічны нарад са службовым сабакам у легкавым аўтамабілі “Вольва”, які рухаўся з Рэспублікі Беларусь у суседнюю краіну, выявіў 1107 пачак цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Папярэдняя сума ацэнкі цыгарэт – 3 мільёны 853 тысячы 200 беларускіх рублёў. Папярэдняя сума ацэнкі легкавога аўтамабіля – 25 мільёнаў. Цыгарэты і легкавы аўтамабіль да рашэння суда канфіскаваны супрацоўнікамі Ашмянскай мытні.


------------------------------
Аляксандр КОЛАБАЎ,
памочнік начальніка Смаргонскай пагрангрупы.


Фота з сайта newsmoldova.md.