Электромонтёры пытались украсть кабель

18:00 / 28.05.2015
Няўдачай і крымінальнай справай закончылася спроба шасцярых электраманцёраў украсці кабель.

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да рабочых адной з арганізацый, якія спрабавалі ўкрасці электрычны кабель коштам больш за 100 мільёнаў рублёў. Адзін са злодзеяў, які не пажадаў супрацоўнічаць са следствам, знаходзіцца пад вартай.

Злачынства было раскрыта, дзякуючы аператыўнай рабоце супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.