Дорога ошибок не прощает!

17:00 / 26.02.2015
Гэта не проста назва прафілактычнага мерапрыемства, не пустыя словы, не дакучлівае папярэджванне супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі… Гэта – галоўнае правіла для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

На жаль, нягледзячы на няшчасныя выпадкі на дарогах, колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Гродзенскай вобласці не змяншаецца.


Адбылося першае здарэнне і ў Астравецкім раёне. Жыхар Міхалішак 1992 года нараджэння, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля “Аўдзі 80”, стварыў аварыйную сітуацыю ў Альхоўцы, дзе сутыкнуўся з аўтамашынай “Фольксваген Шаран”, якім кіраваў грамадзянін з Літвы. У выніку вадзіцель і пасажыр “Аўдзі” з цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу. Як высветлілася, падчас аварыі пацярпеўшыя былі нецвярозыя і не прышпілены рамянямі бяспекі.

Супрацоўнікі ДАІ праводзяць розныя мерапрыемствы па прафілактыцы дарожных здарэнняў. 27 лютага будзе праходзіць адзіны дзень бяспекі пад назвай “Дарога памылак не даруе!” Аднак адных папярэджванняў мала – трэба, каб кожны чалавек добра ўсвядоміў, што дарога памылак не даруе. А часам і другога шансу не дае…


---------------------------------------------------------

С. РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.