Идет разбирательство по факту наезда на девочку

17:00 / 18.04.2014
Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа і вядзецца следства ў адносінах да жыхара раёна, які на аўтамабілі наехаў на дзяўчынку.

Пацярпеўшая ў выніку здарэння атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. Вадзіцель спачатку з месца аварыі ўцёк, але праз некалькі дзён быў затрыманы. Зараз вызначаецца ступень віны мужчыны, яго фізіялагічны стан падчас дарожна-транспартнага здарэння. Аднак прававая адзнака будзе дадзена не толькі вадзіцелю, але і выхавальніцы, бо дзяўчынка перабягала дарогу падчас прагулкі і знаходзілася пад наглядам педагога.