Передача культурных ценностей

16:00 / 24.10.2012

17 кастрычніка супрацоўнікі дзяржаўнай бяспекі Гродзеншчыны адзначылі 68-ю гадавіну з дня ўтварэння Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці.


Сёння УКДБ па Гродзенскай вобласці забяспечвае захаванасць дзяржаўнага суверэнітэту, канстытуцыйнага ладу, тэрытарыяльнай цэласнасці, абарону жыццёва важных інтарэсаў краіны і яе грамадзян ад дзейнасці замежных спецслужбаў, замахаў злачынных груповак і экстрэмісцкіх арганізацый. Яно займае адно з важных месцаў у супрацьстаянні такім небяспечным з’явам сучаснасці, як тэрарызм, карупцыя, а таксама ў правядзенні мерапрыемстваў па лакалізацыі негатыўных працэсаў у эканоміцы.
Цяпершняе пакаленне, працягваючы традыцыі старэйшых таварышаў, уносіць годны ўклад у справу ўмацаванняя бяспекі дзяржавы, з упэўненасцю і аптымізмам глядзіць у будучыню. Для іх былі і застаюцца галоўнымі вернасць народу, глыбокая ўнутраная ўпэўненасць у праваце сваёй справы, надзейнасць, прафесіяналізм, адказнасць і самааддача пры выкананні воінскага і службовага абавязку.
Па даўняй традыцыі ў дзень утварэння ўпраўлення – 17 кастрычніка прайшла цырымонія ўскладання кветак да магіл супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. Ва ўпраўленні прайшло ўрачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел ветэраны органаў дзяржбяспекі. Многія супрацоўнікі Упраўлення Камітэта дзяржбяспекі былі ўзнагароджаны медалямі, ганаровымі знакамі, граматамі.
Але самай важнай і знамянальнай падзеяй стала цырымонія перадачы культурных каштоўнасцей, якія былі адабраны УКДБ у ходзе выканання задач, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь “Аб органах дзяржаўнай бяспекі”, якая адбылася напярэдадні свята, 16 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.
Дзякуючы гэтаму мерапрыемству Фонды музея папоўніліся больш чым 40 прадметамі рэлігійнага культа, сярод якіх абразы, крыжы і складні. Па заключэнні мастацтвазнаўчай экспертызы ўсе гэтыя прадметы, якія датуюцца 18 – пачаткам 20 стагоддзя, прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць. Іканаграфія прадстаўлена сюжэтамі свят, выявамі святых, Багародзіцы, Іісуса Хрыста. «Святой Николай Чудотворец», «Святой Симеон», «Святой Василий Великий с клеймами», «Избранные святые», «Святая Проскева с предстоящими», «Огненное восхождение Пророка Ильи», «Богоматерь Всех Скорбящих Радости», «Рождество Христово», «Благовещение» і многія іншыя гісторыка-культурныя каштоўнасці былі адабраны ў асоб, якія займаліся іх набыццём і далейшым збытам прадметаў за мяжу. Гэтая супрацьпраўная дзейнасць была спынена, а ў адносінах да асоб, якія ёй займаліся, прыняты адпаведныя прававыя рашэнні.


--------------------------------------------
Прэс-служба УКДБ РБ
па Гродзенскай вобласці.