Аварыйныя выхадныя

13:31 / 10.08.2010

Сапраўдны ўсплёск аварыйнасці адбыўся ў мінулыя выхадныя. За два дні адбылося 5 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльным уронам і адна аварыя з пацярпеўшымі.


У першым выпадку вадзіцель Літоўскай Рэспублікі на прыпынку каля Дома быту, рухаючыся заднім ходам, пашкодзіў аўтамабіль, які стаяў непадалёк. У другім выпадку вадзіцель грузавіка ў пункце пропуску “Катлоўка”, калі праязджаў міма стаячага аўтамабіля, не ўлічыў бакавы інтэрвал, у выніку чаго пашкодзіў люстэрка задняга віду гэтага аўтамабіля.
Вынікі наступных трох ДТЗ маглі быць куды больш сур’ёзнымі, але па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў. У вёсцы Больнікі трактарыст, калі паварочваў налева, не ўпэўніўся ў бяспецы гэтага манеўра і сутыкнуўся з аўтамабілем “Форд Фіеста”, які ў гэты час яго абганяў, бо зараз Форд купить в Москве не праблема. На ўчастку аўтадарогі паміж Кямелішкамі і Гваздзікянамі жыхар Мінска, абганяючы грузавік, не справіўся з кіраваннем і, з’ехаўшы ў кювет, перакуліўся. А 8 жніўня ў г.п. Астравец аўтамабіль, за рулём якога знаходзілася жанчына, выязджаючы з другараднай аўтадарогі на галоўную, не прапусціў іншы транспарт, у выніку чаго таксама адбылося сутыкненне.
Сумным завяршэннем аварыйных выхадных стала здарэнне, якое адбылося ў панядзелак каля 13.00 на 23 кіламетры аўтадарогі Варона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе. Жыхар Астравецкага раёна, кіруючы аўтамабілем “Фольксваген Пасат”, ехаў па вільготнаму асфальту. На жаль, вадзіцель не ўлічыў гэтыя дарожныя ўмовы, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, пасля чаго выехаў на праезджую частку, дзе аўтамабіль перакуліўся. У выніку жанчына-пасажырка з цялеснымі пашкоджаннямі была шпіталізавана.
Як бачым, прычыны ДТЗ розныя. Аднак у апошнім здарэнні хацелася б звярнуць увагу на тое, што вадзіцель і пасажыр пярэдніх сядзенняў былі прышпілены рамянямі бяспекі, а жанчына на заднім сядзенні прышпілена не была і як вынік – атрыманыя траўмы. Паважаныя вадзіцелі, для ўласнай бяспекі і здароўя пасажыраў не парушайце хуткасны рэжым, улічвайце пры руху ўмовы надвор’я і, вядома ж, не забывайце прышпільвацца рамянямі бяспекі.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, ч.в.а. начальніка ДАІ.