Як зімуюць астраўчане?

13:46 / 26.02.2018

Другі тыдзень трымаюцца нязвыкла моцныя, ніжэй дваццаці градусаў, маразы – і сіноптыкі абяцаюць, што да свайго заканчэння апошні зімовы месяц працягне лютаваць.

654.jpg

Часта думаю: як Бог вытрымлівае бясконцую незадаволенасць людзей? Нам жа усё не так: то занадта горача, то холадна, то суха, то мокра…

Вось і зараз: палову зімы стаяў стогн: і што гэта за надвор’е, і дзе яна, сапраўдная зіма: са снягамі, з завеяй, з маразамі – як некалі?..

Заказвалі? Атрымайце – і распішыцеся. І не кажыце, што вы прасілі не гэтага. Прыйшоў люты – і пытае, як хто абуты…

Другі тыдзень трымаюцца нязвыкла моцныя, ніжэй дваццаці градусаў, маразы – і сіноптыкі абяцаюць, што да свайго заканчэння апошні зімовы месяц працягне лютаваць.

IMG_1102.jpg

Як зімуюць астраўчане?

Начальнік РУП ЖКГ Аляксандр Мекін расказаў, што ўсе камунальныя службы працуюць у штатным рэжыме.

Начальнік раённага аддзела МНС Максім Шыхалёў паведаміў, што за мінулыя выхадныя ў Гродзенскай вобласці загінула 5 чалавек – але на Астравеччыне, на шчасце, надзвычайных здарэнняў не адбылося.

У штатным рэжыме, па словах начальніка РАУС,  працуюць праваахоўныя органы. Служба ДАІ дзейнічае па плану “Надвор’е”: з сабой у інспектараў тэрмасы з гарачым чаем, каб у выпадку надзвычайнага здарэння на дарозе дапамагчы адагрэцца вадзіцелям ці пешаходам.

Галоўны ўрач раённай бальніцы Валянцін Тачоны  расказаў, што зарэгістравана некалькі зваротаў за медыцынскай дапамогай з-за пераахалоджвання – канкрэтную інфармацыю можна будзе даведацца пасля канчатковага медыцынскага заключэння.

Ну што ж, нам засталося патрываць ці парадавацца сапраўднай зіме прыкладна з тыдзень.

А затым, калі верыць прагнозам сіноптыкам, настане дружная вясна.

Пачакаем?...

Ніна АЛЯКСЕЕВА


 

Текст: Главный администратор