Кого наградил журнал “Юный спасатель” (+видео)

11:36 / 02.02.2018
За ўдзел у пераднавагоднім конкурсе «Сенсацыя года» вучань другога класа Альхоўскай сярэдняй школы Дзмітрый Вялікі атрымаў узнагароду ад часопіса «Юны выратавальнік». 

IMG_8303.jpg

Напярэдадні Новага года часопіс «Юны выратавальнік» вырашыў правесці конкурсы для падпісчыкаў.

У адным з іх – «Сенсацыя года» –  перамог Дзмітрый Вялікі. Хлопчык даслаў «Пераднавагоднюю казку са спартыўнымі перамогамі», у якой расказаў пра галоўную падзею адыхо­дзячага года – удзел у фінале яркага дзіцячага праекта «300 талентаў для Каралевы».

Казка хлопчыка стала лепшай у сваёй на­мінацыі – і 23 студзеня ў Альхоўку завіталі карэспандэнт часопіса «Юны выратавальнік» па Гродзенскай вобласці Наталля Астроў­ская, інспектар групы прапаганды і ўзаема­адносін з грамадствам РАНС Аляксандр Сачак і інспектар нагляду і прафілактыкі Мікіта Сямашка, каб ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць прыз.

IMG_8269.jpg

Госці «прывезлі» з сабой віктарыну: выратавальнікі задавалі пытанні дзецям і за правільныя адказы ўзнагароджвалі іх падарункамі.

IMG_8232.jpg

IMG_8240.jpg

IMG_8295.jpg

– Вельмі прыемна атрымліваць узнагароды. Яшчэ больш прыемна, калі ўручаць іх прыязджаюць да нас ажно з Гродна, – сказала класны кіраўнік другога класа Валянціна Іванаўна Міхайлава, ідэйны натхняльнік і памочнік юных дараванняў. – Спадзяюся, у нашай скарбонцы з’явіцца яшчэ не адзін пераможны дыплом.

IMG_8338.jpg



Текст:
Фото: Антон Мальшевский
Видео: Антон Мальшевский