Вынікі работы Смаргонскай райінспекцыі за 2017 год

14:08 / 30.01.2018
На працягу пятнаццаці гадоў  на варце абароны прыроды стаіць дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. Яе галоўнымі задачамі застаюцца кантроль за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства, прадухіленне фактаў браканьерства, незаконнай нарыхтоўкі драўніны і дзікарослых раслін. 

Spy-on-the-Competition.jpg

У мінулым годзе інспектары Смаргонскай міжрайінспекцыі правялі 103 рэйды і выявілі 95 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, у тым ліку 2 крымінальна-каральных дзеян­ні. Канфіскавана 55 забароненых прылад рыбалоўства (50 сетак і сеткавых экранаў агульнай даўжынёй 2 кіламетры), 2 маламерныя судны, 32 кілаграмы незаконна здабытай рыбы, 6 адзінак агнястрэльнай зброі, 10 забароненых прылад палявання, 110,6 метраў кубічных незаконна высечанай драўніны, 27 кілаграмаў мяса дзічыны. Тром чалавекам забаронена займацца паляваннем.
 На парушальнікаў накладзена штрафаў на агульную суму больш за 55 тысяч  рублёў. 

Да адміністрацыйнай адказ­насці прыцягнуты 11 юрыдычных і 24 службовыя асобы, якім  накіравана 25 прадпісанняў на выпраўленне выяўленых парушэнняў.

Каля чвэрці ўсіх парушэнняў выяўлены дзякуючы тэлефанаванням грамадзян. Спадзяюся, што жыхары Астравеччыны і надалей будуць неабыякавымі да прыроды і роднага краю.

Дзяніс ЧАРТОВІЧ, намеснік начальніка Смаргонскай міжрайінспекцыі.      



Кругласутачны нумар «Тэлефона даверу» 
(801592) 32-6-74.
Текст: Главный администратор