У Гродзенскай вобласці патануў яшчэ адзін рыбак

10:51 / 05.04.2019

Вада не даруе памылак – і гэта пацвярджае статыстыка загінуўшых у вадзе.

Так, 58-гадовы жыхар Мастоўскага раёна адправіўся на рыбалку – і дахаты не вярнуўся. Вадалазы спачатку знайшлі пакінутую на беразе вуду, а затым і цела мужчыны – ён патануў.

32.jpg

ПАМЯТАЙЦЕ

– На крутых берагах рэк і азёр можа быць слізка: вы нават не заўважыце, як апынецеся ў вадзе.

– Хадзіць на рыбалку пажадана не аднаму, а кампаніяй: сябры ў выпадку чаго змогуць дапамагчы.

– Людзям з хворым сэрцам абавязкова трэба браць з сабой спецыяльныя медыцынскія прэпараты.

– Абавязкова надзявайце выратавальную камізэльку: яна дапаможа пратрымацца на вадзе, пакуль не прыйдзе дапамога.


Па стане на 25 сакавіка ў краіне патанула 22 чалавекі, сярод якіх 1 – непаўналетні. У Гродзенскай вобласці – 3 чалавекі.


 Аксана КАРДАШ, старшыня раённай арганізацыі выратавальнікаў на водах.

Текст: Главный администратор
Фото: из интернета