Происшествия и безопасность

16:36 / 19.07.2010
2419

А ну, дай патэлефанаваць!
У Астравецкі РАУС звярнуўся са скаргай жыхар Астраўца.
Як паведаміў мужчына, 5 ліпеня каля 15.00 на СТА філіяла аўтапарку да яго падышоў адзін яго “знаёмы” і нанёс некалькі ўдараў у грудзі і ў твар, пасля чаго забраў мабільны тэлефон. Міліцыяй па гэтай справе праводзіцца праверка.
Наступствы ночы…
Здаецца, усе ведаюць,... Читать далее

16:00 / 07.07.2010
2257
1

У чарговы раз напіўшыся “да чарцянят”, Вячаслаў вырашыў адпомсціць былой жонцы за ўсе крыўды. Спачатку спаліў яе хлеў з маёмасцю ў Астраўцы, але гэтага падалося мала. Ён пешшу дайшоў да вёскі Альгіняны і падпаліў бацькоўскі дом жанчыны. За гэтыя “подзвігі” ў выніку “загрымеў” за краты на чатыры гады.
Таццяна і Вячаслаў... Читать далее

09:06 / 14.06.2010
2302
1

На выязным судзе прыходзілася бываць неаднойчы. Толькі звычайна там судзілі людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і якім патрабавалася прымусовае лячэнне ў лячэбна-працоўным прафілакторыі. А тут падсудным быў малады чалавек, які ўхіляўся ад службы ў арміі. Сведкам такога пасяджэння была ўпершыню.
Не зусім звычайным было і месца правядзення выязнога суда. Яго вырашылі... Читать далее

09:20 / 30.04.2010
2306

Пранікнуць у вясковы магазін часам складае мінімум намаганняў. Гэта не па чутках ведаюць ласыя на чужое дабро асобы, асабліва з крымінальным вопытам. Нядаўна былі вынесены прыгаворы па двух такіх злачынствах, якія адбыліся ў Астравецкім раёне.
Аперацыя “Ы”
У чарговы раз адпраўляючыся на “цёмную” справу, злодзей са стажам Аляксандр Бянько, які ўжо меў... Читать далее

15:41 / 23.04.2010
2805

Вясновае галаданне

Нягледзячы на тое, што вясна паціху набірае моц і ўваходзіць у свае правы, да цёплых дзён і свежых грыбоў, ягад і іншых прадуктаў яшчэ далёка. Вось і вырашаюць некаторыя грамадзяне «затаварыцца» за лік іншых…

Як паведаміла жыхарка вуліцы Валадарскага, 6 красавіка прыблізна ў 20.10 яна выявіла, што з падвала невядомай... Читать далее

15:33 / 16.04.2010
3061

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў мінулую нядзелю каля 13.10 у вёсцы Варняны.
Жыхар гэтай вёскі на сваім аўтамабілі “Хонда-Цывік” наехаў на нецвярозага пешахода, які ішоў у спадарожным накірунку па краі дарогі. Аднак, прытармазіўшы і ўбачыўшы, што мужчына – жывы і спрабуе ўстаць, вадзіцель не палічыў патрэбным хоць чым-небудзь дапамагчы яму і... Читать далее

08:45 / 07.04.2010
3306
2

На старонках газеты “Астравецкая праўда” ўжо пісалася пра выпадак, які здарыўся непадалёк ад вёскі Жукойні, дзе члены Варнянскага паляўнічага калектыву на чале з егерам Я.А. Асадчуком займаліся паляваннем. У гэты дзень тут былі незаконна здабыты два дзікі і высакародны алень. Па здзейсненаму факту было праведзена расследаванне, матэрыялы якога перададзены ў... Читать далее

14:25 / 30.03.2010
3252

“ДАПАМОГ” ПАДНЕСЦІ
У Астравецкі РАУС звярнулася са скаргай жыхарка Міхалішак.
Як паведаміла жанчына, 20 сакавіка на адной з вуліц вёскі да яе падбег невядомы малады хлопец, выхваціў з рук дзве сумкі, у якіх знаходзіліся прадукты, адзенне, грошы, і пачаў уцякаць у бок маста.
Міліцыяй па гэтай справе праводзіцца праверка.

НЕ СПАДАБАЎСЯ…
З пацяпленнем у некаторых... Читать далее

16:14 / 16.03.2010
2935

19-гадовы пасынак захацеў згвалтаваць былую мачыху, каб адпомсціць ёй за забітага бацьку. У выніку сам ледзь не пазбавіўся жыцця.

ДАМОЎ, У ПЕКЛА
Летам мінулага года, кінуўшы вучобу ў каледжы, у невялікую вёсачку на Астравеччыне прыехаў, а дакладней – вярнуўся ў бацькоўскі дом — 19-гадовы Андрэй Пухаў (тут і далей імёны ўдзельнікаў падзей... Читать далее

12:23 / 15.03.2010
4178

У апошнія дні самай абмяркоўваемай падзеяй у Астраўцы і раёне стала трагічная, недарэчная смерць супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі. 4 сакавіка, у Дзень беларускай міліцыі, Валерыя Песляка на ўрачыстым сходзе адзначалі як аднаго з лепшых супрацоўнікаў, а назаўтра раніцай яго знайшлі мёртвым, з нажом у грудзях, ля гаражоў раённага аддзела ўнутраных спраў.
Чуткі з... Читать далее