Происшествия и безопасность

18:00 / 29.06.2015
415

22 июня в 14.04 в службу спасения поступило сообщение о пожаре в квартире по улице Карла Маркса в Островце. Звонившая сообщила, что из окон соседнего второго этажа идет дым. К месту возгорания незамедлительно направились боевые расчеты.

Прибывшие спасатели ликвидировали возгорание. Однако в результате пожара огнем в квартире поврежден оконный блок, закопчены... Читать далее

07:00 / 09.06.2015
446

Пад такой назвай з 25 мая па 5 чэрвеня праходзіла спецыяльнае комплекснае мерапрыемства. Пачаліся летнія канікулы, а гэта значыць, што большасць дзяцей прадстаўлены самі сабе – і дзіцячы траўматызм на дарогах можа ўзрасці.

Дзеці, якія гуляюць на вуліцы, настолькі прывыклі да машын, што часам не ў стане ацаніць ступень небяспекі. Хтосьці... Читать далее

15:00 / 04.06.2015
293

Апошнім часам колькасць аўтамабіляў усё павялічваецца. Аднак далёка не кожны ўласнік транспарту мае асабісты гараж ці карыстаецца паслугамі ахоўваемай аўтастаянкі. Многія па розных прычынах паркуюць аўтамабіль у дварах, у тым ліку і на ноч, разлічваючы, што нічога не здарыцца – бо так было ўчора, пазаўчора, месяц назад… І з’яўляецца ўпэўненасць,... Читать далее

18:00 / 28.05.2015
385

Няўдачай і крымінальнай справай закончылася спроба шасцярых электраманцёраў украсці кабель.
Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да рабочых адной з арганізацый, якія спрабавалі ўкрасці электрычны кабель коштам больш за 100 мільёнаў рублёў. Адзін са злодзеяў, які не пажадаў супрацоўнічаць са следствам, знаходзіцца пад вартай.
Злачынства было раскрыта, дзякуючы аператыўнай... Читать далее

10:00 / 28.05.2015
492

“Гарачай” справай “засвяціўся” на Астравеччыне  жыхар сталіцы, за што на яго была ўзбуджэна крымінальная справа.
Мінчанін абліў бензінам і падпаліў дом у вёсцы Сакалойці, які належаў грамадзянцы Літвы. Праўда, падобнае “фаер-шоу” супрацоўнікі праваахоўных органаў не ацанілі, і зараз падпальшчыку прыйдзецца расплачвацца за гэта перад законам.
Фото с сайта www.gazeta.hot.ru Читать далее

20:00 / 27.05.2015
472

Фальшывую купюру спрабаваў памяняць жыхар Астравецкага раёна ў банку.
Мужчына прыйшоў у аддзяленне банка ААТ “БанкБелВЭБ” і спрабаваў памяняць купюру ў 20 еўра. Аднак пасля праверкі высветлілася, што валюта аказалася фальшывай. Як патлумачыў мужчына, гэтыя 20 еўра ў яго з’явіліся пасля разліковых аперацый у Літве.
Па гэтаму факту ўзбуджана крымінальная справа і... Читать далее

19:00 / 27.05.2015
406

Яшчэ адзін крадзеж адбыўся ў Варнянах.
Злодзей пранік у дом пенсіянеркі і ўкраў адтуль 1 930 000 рублёў. Праўда, далёка з такім “багаццем” яму ўцячы не давялося – супрацоўнікі следча- аператыўнай групы, якія выехалі на месца здарэння, хутка вылічылі злодзея. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа. Читать далее

18:30 / 27.05.2015
451
1

Крымінальную адказнасць і канфіскацыю аўтамабіля чакае астраўчаніна.
Мужчына ўжо быў пакараны за ваджэнне ў нецвярозым стане. Аднак, бачна, патрэбных вывадаў для сябе не зрабіў – і зноў сеў за руль выпіўшы, за што яго і затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.
У адносінах да парушальніка ўзбуджана крымінальная справа – і яму “свеціць” арышт, абмежаванне... Читать далее

18:00 / 27.05.2015
402

Нічога і нікога не пабаяўся злодзей, калі пранік у дом касцельнага прыхода ў Міхалішках.
Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу грошай з дома касцельнага прыхода Святога Міхаіла Архангела. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку праводзяць мерапрыемствы па выяўленню злодзея. Читать далее

18:00 / 27.05.2015
469

На крымінальны шлях ступіў непаўналетні жыхар пасёлка Гудагай.
Як устаноўлена ўчастковым інспектарам і супрацоўнікамі крымінальнага вышуку, падлетак у пачатку сакавіка ўкраў дзве аўтамагнітолы з аўтамабіляў аднавяскоўцаў. Толькі доўга яму слухаць музыку не давялося – у адносінах да непаўналетняга ўзбуджаны крымінальныя справы. Читать далее