Дарагія цыгарэты

14:20 / 05.08.2011

Пагранічнікі затрымалі трох жыхароў Літвы, якія спрабавалі незаконна перанесці цераз дзяржаўную мяжу вялікую партыю цыгарэт.


3 жніўня ў 19.30 у 400 метрах ад лініі дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь на ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” пагранічным нарадам у лесе пры незаконным перасячэнні граніцы з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку былі затрыманы тры жыхары Вільнюса – Аурымас Янкаўскас, Яўгеній Максімаў і Томас Клімас. Маладыя людзі – старэйшы 1979 года нараджэння, двое іншых з 1984 года – спрабавалі пранесці праз мяжу 12 карабоў (6 тысяч пачкаў) цыгарэт “Мінск” з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.


Жаданне займець лёгкія грошы закончылася для маладых людзей доўгім роздумам пра свой далейшы лёс – пакуль што ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы. Куды далей будзе накіравана справа маладых кантрабандыстаў, высветліцца пасля канчатковага разбіральніцтва па гэтай справе і ацэнкі кошту затрыманых цыгарэт.


Прэс-служба Смаргонскай пагранічнай групы.