Островецкие озеленители – лучшие в области

16:32 / 20.08.2019

Астравецкія камунальнікі перамаглі ў абласным конкурсе «Кветкавыя фарбы», які традыцыйна вось ужо каторы год праводзіцца ў тым з гарадоў Гродзеншчыны, які прымае абласныя «Дажынкі».

IMG_6958.jpg

Сёлета кветкаводы шаснаццаці жыллёва-камунальных гаспадарак вобласці сабраліся расквеціць вуліцы Смаргоні.

Астравецкія канкурсанты працавалі над кветкавай кампазіцыяй «Мая малая радзіма» ў 27 квадратных метраў. Каб стварыць яе, давалася ўсяго чатыры гадзіны.

5.jpg

– На рэалізацыю ідэі пайшло каля 2  тысячы штук расады адналетнікаў, да якіх мы дабавілі туі і злакавыя, – расказвае брыгадзір па азеляненні Астравецкага РУП ЖКГ Вольга Аўгуль. – У аснову кампазіцыі пакладзены элементы беларускага арнамента – сям’я і яе мужчынскі пачатак. Знайшла ў ёй сваё месца і інсталяцыя «Дворык у вёсачцы». Калодзеж і хатка – таксама справа рук работнікаў нашай ЖКГ.

Больш за месяц падрыхтоўкі, творчы падыход да прадстаўлення кампазіцыі, музычнае суправаджэнне – песня ў выкананні Віктара Старука «Домик окнами в сад» – вывелі астраўчан на лідзіруючыя пазіцыі. А тэсціраванне па кветкаводству і ахове працы, якое здавалі капітаны каманд, правільная арганізацыя работы без парушэнняў тэхналогіі дапамаглі нашым камунальнікам стаць лепшымі ў вобласці.

Віншуем!

Текст:
Фото: из архива ЖКХ