Супрацоўнікі райвыканкама, яго аддзелаў і райсавета дэпутатаў прыбралі пустуючы ўчастак у Астраўцы

16:32 / 18.04.2019

Да месячніка па навядзенні парадку на зямлі ўжо далучыліся многія грамадзяне, арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Напярэдадні рэспубліканскага суботніка прыбраць пустуючую тэрыторыю на ўскрайку Астраўца выйшлі супрацоўнікі раённага выканаўчага камітэта, падпарадкаваных яму аддзелаў і раённага Савета дэпутатаў.

IMG_3304.jpg

– Калісьці тут размяшчаліся агароды астраўчан, цяпер тэрыторыя пустуе і не радуе вока жыхароў горада, – расказаў начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама Віктар Пашкевіч.

Некаторыя несумленныя грамадзяне вывозяць сюды смецце, у выніку чаго забруджанай пластыкам і   шклом аказалася не толькі пустуючая тэрыторыя, але і берагі ракі.

IMG_3279.jpg

– Наводзіць парадак на тэрыторыі, якую даўно ніхто не прыбіраў, складана. Затое адразу бачыш вынік сваёй працы. Пакрысе забруджаны ўчастак пачынае радаваць вока. Сорамна толькі за тых людзей, якія вывозяць сюды смецце, – падзялілася думкамі супрацоўніца райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Наталля Баніцэвіч.

Каля 25 чалавек на працягу некалькіх гадзін шчыравалі на закінутай тэрыторыі. Вынік іх працы, мяркую, убачылі многія. Толькі вельмі хочацца, каб на яго звярнулі ўвагу і тыя, хто з году ў год пакідалі тут смецце.

IMG_3277.jpgIMG_3285.jpgIMG_3288.jpgIMG_3293.jpgIMG_3298.jpgIMG_3301.jpgIMG_3306.jpg


Текст:
Фото: Елена Ярошевич