Почему инвалид платит дорожный сбор

12:10 / 21.04.2019

У рэдакцыю газеты патэлефанаваў жыхар Астраўца Станіслаў Лаўрыновіч: “Я інвалід – 11 гадоў як на пратэзах. Пенсія не дазваляе мне браць таксі, каб даехаць у бальніцу, – карыстаюся аўтамабілем сына. Ці маю я права на ільготы пры аплаце дарожнага падатку на гэту машыну?”

543.jpg

На пытанне адказвае начальнік станцыі №78 філіяла УП “Белтэхагляд” Міхаіл Мядэкша:

– Каб атрымаць дазвол на ўдзел аўтамабіля ў дарожным руху, неабходна заплаціць дарожны падатак. Парадак яго спагнання змешчаны ў Законе «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», які выйшаў 1 студзеня 2019 года.

Так, на зніжку ў памеры 50% стаўкі падатка за карыстанне дарогамі можа разлічваць уласнік аўтамабіля – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, інвалід Ⅰ і Ⅱ групы, пры наяўнасці медыцынскай даведкі, якая пацвярджае, што ён можа кіраваць транспартным сродкам.

Ад дзяржаўнай пошліны “за дарогі” вызваляецца плацельшчык, машына якога спецыяльна абсталявана для выкарыстання інвалідамі, а таксама была атрымана праз органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

У выпадку Станіслава Лаўрыновіча, калі машына неабсталявана для кіравання інвалідам і належыць сыну, на льготы, а тым больш вызваленне ад дарожнага падатку разлічваць не прыходзіцца.


Текст: