Вся информация с полей и ферм Островетчины стекается к диспетчеру Марине Цейко

18:00 / 17.11.2013
Галоўны спецыяліст аддзела арганізацыі вытворчасці – так называецца пасада, якую займае Марына Іванаўна Цэйка ў раённым упраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання. А гэта значыць, што ў сваіх руках яна трымае тыя нябачныя ніці, па якіх ва ўпраўленне сцякаецца ўся інфармацыя з  сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, а калі больш дакладна – з палёў і ферм Астравеччыны.

Па адукацыі Марына Іванаўна – бухгалтар. Больш за шаснаццаць гадоў яна адпрацавала рэвізорам Упраўлення ведамаснага кантролю – ведае  эканамічную “кухню” кожнай гаспадаркі раёна, так бы мовіць, да самага донца.
А год таму яна вырашыла змяніць спецыялізацыю і перакваліфікавалася ў дыспетчара. Пасада не з самых лёгкіх: з ранняй вясны і да позняй восені прыходзіцца працаваць без выхадных, штодня “пералапачваць” бясконцыя слупкі лічбаў... Але Марыне Іванаўне падобная праца – у радасць. А самае
галоўнае, што гэтай радасцю жанчына гатова падзяліцца з кожным, хто звяртаецца да яе за інфармацыяй.
Дзякуючы гэтай прыгожай, светлай, ветлівай жанчыне ў дыспетчарскай райсельгасхарчу стала вельмі ўтульна!


----------------------
Ганна ЧАКУР, фота аўтара.