Молодым есть чему поучиться

18:25 / 29.01.2013

Падчас аператыўнага пасяджэння, прысвечанага падвядзенню вынікаў работы Астравецкага райаддзела ўнутраных спраў за мінулы год, праводзілі на заслужаны адпачынак старшага ўчастковага інспектара міліцыі І.С. Мацкойця.


Іван Станіслававіч аддаў добрасумленнаму служэнню ў органах унутраных спраў 31 год свайго жыцця. За гэты час ён зарэкамендаваў сябе вопытным і адданым сваім службовым абавязкам участковым інспектарам, на якога можна і патрэбна раўняцца маладому пакаленню.
У 1987 годзе Іван Станіслававіч удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў Хойніцкім і Брагінскіх раёнах, дзе ахоўваў грамадскі парадак.
Прадстаўнік абласнога ўпраўлення У.М. Сацюк пад дружныя апладысменты калег уручыў І.С. Мацкойцю пенсійнае пасведчанне і выказаў спадзяванне, што Іван Станіслававіч не забудзе раённы аддзел і стане дзяліцца сваім каштоўным вопытам з маладым папаўненнем міліцыі.


--------------------------------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ, фота аўтара.