Молодой пожарный Островецкого РОЧС

15:00 / 23.01.2013

Пасля заканчэння Гудагайскай сярэдняй школы Яўгеній Юцкевіч паступіў у Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж. І праз некаторы час пасля яго заканчэння вырашыў звязаць сваё жыццё з пажарнай службай у родным раёне. Што паспяхова і зрабіў напачатку гэтага года.


Новым месцам работы малады выратавальнік цалкам задаволены: яму тут падабаецца і калектыў, і працоўны графік, і зарплата.
У не вельмі аддаленай будучыні, Яўген плануе закончыць універсітэт і стаць сапраўдным афіцэрам пажарна-выратавальнай службы, да таго ж плануецца будаўніцтва ў нашым горадзе яшчэ адной пажарнай часці, таму існуе добрая перспектыва для кар’ернага росту.


————————————————
Антон МАЛЬШЭЎСКІ,
фота аўтара.