Островецких мам поздравляли в Гродно и в Минске

18:30 / 17.10.2012
1

Напярэдадні Дня маці ў Гродне і Мінску адбыліся ўрачыстыя прыёмы жанчын, для якіх галоўнае на свеце званне і ўзнагарода – быць маці і якія гэтую сваю паўсядзённую працу выконваюць з любоўю і радасцю, і дабіваюцца немалых поспехаў – калі тут увогуле можна вызначыць нейкую паспяховасць. Бо для кожнай жанчыны галоўны поспех і шчасце ў жыцці – гэта поспех і шчасце яе дзяцей.


Зрэшты, так і сказала Наталля Іванаўна Івашка, маці траіх цудоўных дзяцей, якая да таго ж у сваёй паўсядзённай працы дапамагае жанчынам спазнаць шчасце мацярынства, працуючы ўрачом акушэрам-гінеколагам цэнтральнай раённай бальніцы. Яна была запрошана на прыём у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, які праводзіў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.
– Там былі такія выдатныя, цудоўныя жанчыны, якія столькі зрабілі ў сваім жыцці! Я нават не разумею, як я апынулася ў гэтай кампаніі.
Затое родныя, блізкія і ўдзячныя пацыенты Наталлі Іванаўны, для якіх яна не шкадуе ні часу, ні сіл, вельмі добра разумеюць гэта!
А ва ўрачыстым прыёме ў Гродзенскім аблвыканкаме прымала ўдзел прыёмная маці, якая падарыла часцінку свайго сэрца і душы фактычна асірацеўшаму хлопчыку, – Алена Іванаўна Бабіч.
Кветкі, падарункі, словы ўдзячнасці і прызнання – гэта толькі малая частка таго, што заслугоўваюць гэтыя жанчыны, ды і іншыя маці за свой паўсядзённы подзвіг. І не толькі ў Дзень маці.


------------------
Ніна РЫБІК.


Фота з сайта baby.more4kids.infо