Дажыначная перамога «Астравецкай праўды» і Алёны Гануліч

10:53 / 25.11.2019

Падчас святкавання абласных «Дажынак», якія ў мінулую суботу прайшлі ў Смаргоні, узнагароду атрымала і «Астравецкая праўда».

Да свята хлебаробаў быў аб’яўлены абласны фотаконкурс «Жніво-2019» сярод раённых выданняў. А падчас «Дажынак» старшыня абласной арганізацыі «Беларускага саюза журналістаў», галоўны рэдактар «Гродзенскай праўды» Лілія Навіцкая ўручыла ўзнагароды пераможцам. У іх ліку і газета «Астравецкая праўда» – мы атрымалі Дыплом 3 ступені.

Вядома, гэтай перамогі не было б без загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі рэдакцыі Алёны Гануліч, якая пра сельскую гаспадарку і яе працаўнікоў ведае ўсё і расказвае пра аграрыяў і іх працу на старонках «раёнкі».

0.jpg

Дарэчы, сёлетнія здымкі жніва, зробленыя Алёнай Гануліч, былі змешчаны на выставе, прысвечанай «Дажынкам».

Віншуем усіх нас з нашай агульнай перамогай!

Текст:
Фото: Елена Ярошевич