Газета из семейного архива Регины Дремо

13:19 / 31.05.2019
Радзівон Самусь у адным з нумароў «Астравецкай праўды» расказаў, што ён «...вырас – і вылез з каляскі» – і прадэманстраваў газету з сямейнага архіва. Вось і я вырашыла падзялiцца ўспамiнамi і газетай са свайго архіва. У мяне таксама мінула 15 гадоў – і я таксама «вырасла» i… стала пенсiянеркай.

0000.jpg



У 2004 годзе я ўдзельнічала ў рэдакцыйным конкурсе, прысвечаным Дню святога Валянціна, – і мая «Гiсторыя аднаго каханння» была прызнана лепшай.

Галоўны рэдактар Нiна Рыбік патэлефанавала, каб папярэдзіць, што прыедуць з рэдакцыi павіншаваць мяне з перамогай. Памятаю, як хвалявалася: не кожны ж дзень да мяне журналісты на каву завітваюць! А колькi было гонару перад аднавяскоўцамi! 

У сяброўскай гутарцы з Нінай Аляк­сееўнай мы пасядзелi колькi часу. У падарунак ад рэдакцыі я атрымала гадзіннік i букет.  На памяць аб сустрэчы быў зроблены фотаздымак, які затым з’явіўся ў газеце.

РЕгина.jpg



…Iдуць гады – і ідзе гадзіннік, які да гэтага часу стаіць у маім пакоі на самым відным месцы, адлічваючы шчаслiвыя моманты майго жыцця, звязанага з «Астравецкай праўдай»!

Рэгiна Дрэма, в. Ліпкі.


Текст: Главный администратор