Аляксандр Марозаў – у Астраўцы і Мінску

15:39 / 03.04.2019
У Астраўцы і Мінску незвычайна адзначылі Сусветны дзень паэзіі.

Юбілеі…

У гэты дзень у Астравецкай бібліятэцы адбылася не зусім традыцыйная сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання «Астравецкай зямлі галасы»: чытальная зала была запоўнена гасцямі, якія прыйшлі павіншаваць адразу двух паэтаў-юбіляраў Аляксандра Марозава і Ганну Чакур

3322.jpg



І хоць, на жаль, Ганна Іванаўна не змагла прысутнічаць на імпрэзе, тым не менш віншаванні юбіляры атрымалі амаль у роўнай ступені. Цёплыя словы ў іх адрас выказалі калегі па літаб’яданню, работнікі бібліятэкі Ірына Чаркіна і Наталля Ачарэтава, рэдактар раённай газеты  Ніна Рыбік, актывісты клуба  «Актыўнае даўгалецце».

10101010.jpg


Аляксандр Ма­розаў, акрамя таго, прымаў віншаванні ад кампазітара Аляксандра Якіменкі, за­ха­вальніка фон­даў раённага музея Ванды Вай­­шнаровіч і дырэктара завода «Радыёдэталь» Валянціна Гульбіновіча.

Віншаванні бы­лі рознымі – у вершах і ў прозе. Але не быў бы то юбілей паэта, калі б не прагучалі яго творы. Іх было шмат – і не толькі ў выкананні самаго Аляксандра Іванавіча: чыталі госці сустрэчы, спявалі ў відэавіншаваннях даўнія сябры паэта. 

0303303.jpg


Перамогі…

Паэтычны вечар Аляксандра Марозава завяршыўся ў Мінску – у Доме Масквы адбыўся гала-канцэрт рэспубліканскага этапу Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Сусветны дзень паэзіі – 2019». Па яго выніках Аляксандр Іванавіч стаў пераможцам – і пад нумарам 36 увайшоў у сотню лепшых паэтаў фестывалю. Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел 3 666 аўтараў з дзесяці краін. Фінал адбудзецца 31 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу.

44444444444444444.jpg


У гэты ж дзень Аляксандр Марозаў даведаўся, што заняў другое месца на конкурсе, прысвечаным памяці Алі Герасімовіч, «Язмінавы чай», які право­дзяць літаб’яднанне Данбаса і Данецкае аддзяленне Міжрэгіянальнага саюза пісьменнікаў. 

323232323232.jpg


Текст:
Фото: Светлана Фёдорова