Журналісты Алена Гануліч і Дзмітрый Каралевіч сталі пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў

09:34 / 19.11.2018

У пятніцу сталі вядомы пераможцы рэспубліканскіх творчых конкурсаў на лепшае асвятленне ў СМІ ўборачнай кампаніі “Жатва-2018: І хлебам адзіным” і на лепшую публікацыю аб дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі і ўчастковых інспектараў па справах непаўналетніх. Сярод пераможцаў – загадчыца аддзела сельскай гаспадаркі раённай газеты “Астравецкая праўда” Алена Гануліч і вядучы тэлепраграмы “ТВА. ТВой Астравец” Дзмітрый Каралевіч.

IMG_3462.jpg

Творчы конкурс сярод журналістаў “Жатва-2018: І хлебам адзіным” праводзіцца штогод. У мінулым годзе наша “раёнка” стала яго пераможцам на абласным этапе. А сёлета сярод 98 работ Дыпломам ІІ ступені Міністэрства інфармацыі быў адзначаны аўтарскі праект “Адзін дзень жніва” Алены Гануліч.

Дыпломам пераможцы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ў рэспубліканскім конкурсе на лепшае асвятленне дзейнасці ўчастковых інспектараў міліцыі адзначаны спецыяльны рэпартаж Дзмітрыя Каралевіча пра работу ўчастковага інспектара Астравецкага РАУС Дзяніса Іканопалы.

Віншуем нашых калег з узнагародамі!


Текст:
Фото: Антон Мальшевский