Человек и его дело

13:39 / 08.10.2010
9137
2

Магчыма, некаму падасца дзіўным, але з Ірынай Эдуардаўнай Тальчук, сваёй зямлячкай-паляшучкай, я пазнаёмілася толькі ў Астраўцы. Было гэта даўно, больш як дваццаць гадоў таму. За гэты час мы, вобразна кажучы, з’елі разам не адзін пуд солі (і цукру). Але запрасіць “каляжанку” ў гасцёўню “Астравецкай праўды” ўсё не атрымлівалася: яна ахвотна... Читать далее

09:05 / 04.10.2010
9126

Аляксандр Лявонцьевіч цяжка ўздыхнуў і закрыў апошнюю старонку сямейнага фотаальбома, у якім да гэтага ці не гадзіну перабіраў каржакаватымі пальцамі пажоўклыя здымкі, падносіў іх да блізарукіх вачэй, углядваўся, беспаспяхова намагаючыся знайсці хоць адну са сваёй выявай.
—Не любіў я фатаграфавацца, – падняў ён на мяне свае стомленыя блакітныя вочы. – Ведаеце,... Читать далее

07:33 / 27.09.2010
9877

Хто ні разу ў жыцці не быў у музеі? Ці многа знойдзецца такіх? Напэўна, кожнага цікавіць хоць нешта.
Але ў розных людзей інтарэсы розныя. А ў нашага сённяшняга героя Уладзіміра Іванавіча Кісяля іх шмат. Але ёсць адзін, якім ён выдзяляецца асабліва. Гэта – цяга да старажытных рэчаў, якая нарадзілася ад цікавасці... Читать далее

10:53 / 22.09.2010
9866

Ды не можа быць! Каб такі малы, а гэткую здаравенную рыбіну выцягнуў! Тут не кожны дарослы здолее, а каб 15-гадовы хлапчук – і размовы няма. Можа, няпраўда ўсё, падстава? Або бацька ці хтосьці іншы з дарослых дапамагаў, або наогул у магазіне купілі…
Падобныя выказванні-выпады пачула ў адрас юнага рыбака з Міхалішак... Читать далее

14:10 / 21.09.2010
10347

Жыццё чалавека, прынамсі, яго працягласць – велічыня адносная. Нехта жыве, як гарыць – і пакідае пасля сябе, як камета, яркі след добрых і прыгожых спраў. А іншы, здаецца, ужо нараджаецца пенсіянерам і адно толькі скардзіцца на жыццё, крэкча, квокча – ні блізкім ад такога радасці, ні сабе карысці…
Праскоўя Клімаўна Мікалаева... Читать далее

07:45 / 20.09.2010
8909

Адзін з самых паспяховых і разам з тым – самых “закрытых” кіраўнікоў у раёне — старшыня СВК “Варняны” Уладзіслаў Эдвардавіч Рук. На інтэрв’ю да яго я напрошвалася гадоў дзесяць, калі не больш. Ад усіх маіх прапаноў, нягледзячы на іх тэматыку ці нагоду, ён “адбіваўся” альбо жартамі, альбо, калі яны станавіліся... Читать далее

14:31 / 15.09.2010
9734

Жыццё, як ні круці, праходзіць... Імгненне за імгненнем. Гадзіна за гадзінай. Дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем. Неяк так неўпрыкмет падкралася сямідзесяцігоддзе… Здаецца, і не жыў… Быццам бы толькі ўчора небарака-бусел скінуў мяне ў бацькаву росную капусту… На досвітку… У самым канцы жніўня 1940 года…


Дзяцінства
Цікава, ці радаваліся майму з’яўленню на свет бацькі? Усё... Читать далее

14:12 / 25.08.2010
10538
2

У разуменні абывацеля праца пчалавода падобна на абавязкі пчалінага трутня. Знай сабе качай мёд, пакуль нястомныя працаўніцы-пчолы яго здабываюць. Адзін мой знаёмы так і сказаў: “Ну якая праца ў пчаляра? Мёд жа пчолы носяць!”.
— Таксама пчаляр паехаў! – патлумачыў Віктар Мікалаевіч Ціток пасля таго, як імгненне назад павітаў гукам клаксона... Читать далее

19:06 / 20.08.2010
9572

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта са снежня мінулага года на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Тут яны могуць пазнаёміцца з новымі людзьмі, наведваць гурткі па інтарэсах, удзельнічаць у рабоце спецыялізаванай майстэрні — адным словам, правесці свой час цікава і з карысцю. Усё гэта... Читать далее

18:56 / 20.08.2010
10265

Каля двух месяцаў назад яна атрымала карону і тытул “Міс Астраўчанка”. Нягледзячы на тое, што гэта быў не рэспубліканскі размах і не адчыніў каралеве дзверы ў мадэльныя агенцтвы, перамога на конкурсе прыгажосці ўсё ж такі значыць многае для любой дзяўчыны. Што яна значыла для Маргарыты Рук, пра што яна марыць,... Читать далее