Человек и его дело

07:45 / 20.09.2010
7394

Адзін з самых паспяховых і разам з тым – самых “закрытых” кіраўнікоў у раёне — старшыня СВК “Варняны” Уладзіслаў Эдвардавіч Рук. На інтэрв’ю да яго я напрошвалася гадоў дзесяць, калі не больш. Ад усіх маіх прапаноў, нягледзячы на іх тэматыку ці нагоду, ён “адбіваўся” альбо жартамі, альбо, калі яны станавіліся... Читать далее

14:31 / 15.09.2010
7886

Жыццё, як ні круці, праходзіць... Імгненне за імгненнем. Гадзіна за гадзінай. Дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем. Неяк так неўпрыкмет падкралася сямідзесяцігоддзе… Здаецца, і не жыў… Быццам бы толькі ўчора небарака-бусел скінуў мяне ў бацькаву росную капусту… На досвітку… У самым канцы жніўня 1940 года…


Дзяцінства
Цікава, ці радаваліся майму з’яўленню на свет бацькі? Усё... Читать далее

14:12 / 25.08.2010
8753
2

У разуменні абывацеля праца пчалавода падобна на абавязкі пчалінага трутня. Знай сабе качай мёд, пакуль нястомныя працаўніцы-пчолы яго здабываюць. Адзін мой знаёмы так і сказаў: “Ну якая праца ў пчаляра? Мёд жа пчолы носяць!”.
— Таксама пчаляр паехаў! – патлумачыў Віктар Мікалаевіч Ціток пасля таго, як імгненне назад павітаў гукам клаксона... Читать далее

19:06 / 20.08.2010
7984

Рашэннем раённага выканаўчага камітэта са снежня мінулага года на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва было адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Тут яны могуць пазнаёміцца з новымі людзьмі, наведваць гурткі па інтарэсах, удзельнічаць у рабоце спецыялізаванай майстэрні — адным словам, правесці свой час цікава і з карысцю. Усё гэта... Читать далее

18:56 / 20.08.2010
8460

Каля двух месяцаў назад яна атрымала карону і тытул “Міс Астраўчанка”. Нягледзячы на тое, што гэта быў не рэспубліканскі размах і не адчыніў каралеве дзверы ў мадэльныя агенцтвы, перамога на конкурсе прыгажосці ўсё ж такі значыць многае для любой дзяўчыны. Што яна значыла для Маргарыты Рук, пра што яна марыць,... Читать далее

13:59 / 10.08.2010
8667

Пакаленне франтавікоў за цвёрдасць духу і волі, стойкасць перад жыццёвымі нягодамі і выпрабаваннямі параўноўваюць з крэмнем. Мажліва, у дачыненні да жанчын гэтае вызначэнне не зусім дакладнае, і ўсё ж...
Чаго-чаго, а нягод на долю ўкраінскай дзяўчыны Ганны Сывун выпала з гакам. Ледзь споўнілася восем гадкоў – страціла маці. Дзяцей у сям’і... Читать далее

23:21 / 06.08.2010
8042

Сёння адзначаецца першы так званы Мядовы Спас. Спецыяльна да гэтага свята наш фотакарэспандэнт прымеркаваў фотанарыс, які дазваляе бліжэй пазнаёміцца з апантаным пчаляром Алесем Марозікам і яго “салодкай” справай.
Ёсць розныя прафесіі: гераічныя, вельмі гераічныя і калі-нікалі гераічныя. А да якой аднесці пчаляроў? Сказаць складана. Зразумела адно: пэўная мужнасць, а пасля –... Читать далее

13:18 / 03.08.2010
9407

90-годдзе з дня нараджэння адзначыла паважаная жыхарка Астраўца, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ганна Афоньеўна Махалава.
У гэты будні дзень у доме дачкі Галіны Мікалаеўны Ражко, дзе зараз жыве юбілярка, панаваў святочны настрой. Павіншаваць Ганну Афоньеўну і ўручыць памятны адрас прыбыў старшыня раённага савета ветэранаў вайны і працы Расціслаў Арсенцьевіч Герт. Не... Читать далее

18:52 / 30.07.2010
8414
3

Цяжка ўявіць сучаснае жыццё без вакзалаў, цягнікоў, грукату колаў і доўгіх гудкоў лакаматыва – вешчуна расставанняў і сустрэч. Мяне, як, здаецца, і многіх, заварожвае язда на цягніках: за вокнамі мільгаюць лясы, палі, паўстанкі, бягуць наўздагон аблокі. Але гэта ўсё толькі рамантыка. Пераадольваць самыя вялікія адлегласці, сустракацца з роднымі, сябрамі, якія... Читать далее

15:41 / 01.07.2010
8702

Пасля таго, як у адным з красавіцкіх нумароў выйшаў артыкул пра ксяндза Пятра Нямыцкага, які працаваў у Астравецкім касцёле святых Казьмы і Дзям’яна да- і падчас вайны, у рэдакцыю патэлефанаваў жыхар станцыі Гудагай Іван Францавіч Мацкевіч і расказаў, што яго цешча, Марыя Антонаўна Бернатовіч, таксама памятае былога пробашча і гатова... Читать далее