Что ждет островчан в День Независимости – рассказал Виктор Свилло

11:27 / 18.06.2018

Набліжаецца галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці. Аб тым, як плануецца адзначыць яго ў Астраўцы і ў раёне, якія сюрпрызы чакаюць астраўчан і гасцей горада, мы папрасілі расказаць намесніка старшыні райвыканкама Віктара Збігневіча Свілу.

IMG_3022.jpgНайперш хачу нагадаць, што ў Дзень Незалежнасці мы адзначаем яшчэ і дзень вызвалення Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму было б вельмі дарэчы, каб побач з дзяржаўным сцягам на адміністрацыйных будынках, на падвор’ях жыхароў горада і раёна луналі і сцягі Астраўца: гэта было б невялікім жэстам прызнання ў любові сваёй малой радзіме, асабліва ў сёлетні юбілейны для нашага горада год яго 550-годдзя.

Што тычыцца святкавання Дня Незалежнасці, то хачу сказаць, што мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу краіны, пройдуць не толькі ў Астраўцы, але і ва ўсіх аграгарадках і буйных вёсках вёсак раёна і расцягнуцца на ўсе чатыры выхадныя дні, з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

У Астраўцы ў панядзелак, 2 ліпеня, адбудзецца свята беларускай вышыванкі, на якое кожны можа прыйсці ў адзенні, аздобленым беларускім арнаментам ці выкананым у народных традыцыях. А калі нехта не мае такой, то гандаль абяцае ўсіх жадаючых забяспечыць уборамі з нацыянальным каларытам. У гэты ж дзень у кінаканцэртнай зале “Астравец” адбудзецца святочны канцэрт.

А галоўнае святкаванне адбудзецца 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці. Пачнецца яно з урачыстага шэсця святочнай калоны ваеннаслужачых, кіраўнікоў раёна, ветэранаў, моладзі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і арганізацый ад цэнтральнай плошчы горада да помніка воінам-вызваліцелям. На чале калоны будуць ісці ваенныя з галоўнымі сімваламі -- сцягамі Рэспублікі Беларусь і Астравецкага раёна.

Ля помніка воінам-вызваліцелям адбудзецца ўрачысты мітынг, затым – канцэрт лепшых творчых сіл раёна і таленавітых прадстаўнікоў працоўных калектываў.

Стала ўжо традыцыяй, што на Дзень Незалежнасці да нас прыязджае са сваім праслаўленым калектывам маэстра Міхаіл Фінберг – не стане выключэннем і гэты год.

Асаблівасцю свята, якое таксама ўжо становіцца традыцыяй, павінны стаць міжраённыя спаборніцтвыбайкераў, якія арганізоўвае рэдакцыя раённай газеты сумесна з аддзелам культуры і аддзяленнем ДАІ аддзела ўнутраных спраў – гэта таксама абяцае выліцца ў яркае запамінальнае дзейства.

Плануюцца падчас святкавання Дня Незалежнасці і іншыя цікавыя і прыемныя моманты і сюрпрызы. Канешне ж, будзе арганізаваны гандаль, гульні і забавы, культурная праграма для дзяцей і дарослых. Не хочацца пра ўсё расказваць загадзя, але магу сказаць дакладна: свята абяцае быць маштабным, цікавым, насычаным, прыгожым  кожны зможа знайсці на ім для сябе занятак і адпачынак па душы.

Прыходзьце з роднымі, блізкімі і сябрамі – адзначым галоўнае свята краіны разам!


 

Текст: Нина Рыбик