В День мира в Островце родилось трое детей

11:59 / 27.09.2017

Трое маленькіх астраўчан з’явілася на свет у Дзень міру ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы.

Традыцыі віншаваць дзетак, якія нарадзіліся ў Дзень міру, і іх матуль ужо не адзін год. Вось і сёлета старшыня раённай арганізацыі   “Беларускі фонд міра” Альдона Станіславаўна Сухадольская наведала радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы з падарункамі.

21 верасня ў цэнтральнай раённай бальніцы нарадзіліся дзве дзяўчынкі і адзін хлопчык. З нараджэннем сваіх дзяўчынак Ганна Чаховіч і Вікторыя Бразевіч сталі шматдзетнымі мамамі, а ў Святланы Нябескай нарадзіўся другі сынок.

Шчаслівым матулям Альдона Станіславаўна ўручыла кветкі, сувеніры  і адзінаразовыя прэміі ў памеры 60 рублёў.

–          Нараджэнне дзяцей – адзін з самых хвалюючых момантаў у жыцці жанчыны, –  адзначыла старшыня раённага  фонду міра. –  Няхай вашы дзеці  і сем’і будуць самымі шчаслівымі! А ў свеце пануе мір.


 

 

Текст:
Фото: автора