Первый последний звонок прозвучал для семнадцати выпускников СШ №2

14:32 / 30.05.2017

Першы апошні званок прагучаў для сямнаццаці выпускнікоў СШ №2.

lineyka1.jpg

Памылкі няма: школа з багатай гісторыяй пасля “разводу” з гімназіяй два гады не мела выпускных класаў. І вось сёлета яна набыла паўнацэнны статус сярэдняй школы – са сваімі выпускнікамі, апошнім званком, які залівіста звініць у руках першакласніцы, што горда сядзіць на плячы ў самага дужага і прыгожага выпускніка…

lineyka2.jpglineyka3.jpg

А ўвогуле  30 мая апошні школьны званок прагучаў для 194 выпускнікоў Астравеччыны, абвясціўшы, што яны пераходзяць у дарослае жыццё з яго клопатамі, праблемамі, поспехамі і няўдачамі.

Хай жа шчасціць у жыцці нашым птушанятам, што гэтым летам становяцца на крыло і выпраўляюцца ў блізкі ці далёкі “вырай”! І няхай не забываюць яны роднае гняздоўе – сваю маленькую радзіму.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Виктор Спиридон