В островецком детском саду работает школа для мам и малышей

11:46 / 06.12.2019
У дзіцячым садзе №4 працуе «Мацярынская школа». Хто там вучыцца і ці запатрабавана гэта форма работы, мы пацікавіліся ў педагогаў і наведвальнікаў.

– Да нас прыходзяць мамы з малышамі ад 1,5 да 3 гадоў, якія не наведваюць дзіцячы сад, – расказвае педагог­псіхолаг Ганна Пузырова. – Праз работу «Маця­рынскай школы» мы папярэджваем маг­чымы стрэс, якім часта суправаджаюцца першыя дні і нават месяцы знаходжання выхаванцаў у садку.

1.jpg

Ганна Пузырова з выхаванцамі



Гэта незвычайная школа ўжо мае «выпускнікоў» – і, па словах педагогаў, іх сацыялізацыя і адаптацыя ў садаўскіх сценах прайшла паспяхова.

Цяпер школу наведвае дзевяць сямей­ных дуэтаў. Заняткі доўжацца гадзіну і праводзяцца два разы на тыдзень. З «вучнямі» займаюцца псіхолаг, музыч­ны кіраўнік, кіраўнік па фізічнаму вы­хаванню і дэфектолаг.
Пры гэтым мамы – актыўныя ўдзельнікі адукацыйнага працэсу.

– Мы ўсё робім разам: танцуем, гуляем, лепім, малюем, займаем­ ся фізкультурай, – гаворыць Вольга Свадкоўская, маці двухгадовай Паліны. 

2.jpg

Вольга Свадкоўская з дачкой Палінай



– Дачка з ахвотай ідзе сюды, і слова «сад» яе не палохае. Думаю, з дапа­могай гэтай школы адаптацыя майго дзіцяці пройдзе паспяхова.

Так, забаўляючыся і дапамагаючы ма­лышам выконваць заданні выхавацеляў, маці таксама вучацца – выхоўваць, тлу­мачыць, гуляць, падаваць прыклад. Да слова, у садку бацькі могуць атрымаць кансультацыю педагогаў – і гэтай магчы­масцю яны карыстаюцца.

7.jpg



– Комплексны падыход да правядзен­ня заняткаў спрыяе пазнавальна­му, фізічнаму, эстэтычнаму развіццю дзіцяці, – тлумачыць псіхолаг. – Да таго ж устанаўліваюцца партнёрскія адносіны з сем’ямі будучых выхаванцаў, у бацькоў пашыраюцца тэарэтычныя і практычныя веды па выхаванню дзяцей.

– Майму Глебу 1,9 года. Я прывяла сына на заняткі, каб потым яму было прасцей адаптавацца ў садку. Прыйшлі сюды нядаўна, і нам падабаецца, – дзеліцца Тамара Сайко. – Дзеці вучац­ца ўзаемадзейнічаць паміж сабой і з дарослымі. Асобна мы займаемся ў пакоі псіхалагічнай разгрузкі і ў фізкультур­най зале. «Урокі» хутка змяняюцца адзін другім – і гэта падтрымлівае цікавасць да іх.

3.jpg



Так незвычайна, праз сумесныя за­няткі дзяцей, іх мам і выхавацеляў, пра­кладваецца шлях у дзіцячы сад – без слёз, угаворванняў і істэрык.
Текст:
Фото: из архива героев