Дети учились варить мыло и расписывать кружки

11:32 / 23.08.2019

Выхаванцы летніка сярэдняй школы №1 вучыліся варыць мыла ў тэрытарыяльным цэнтры.

Майстар-класы па гэтай цікавай “дысцыпліне”, а таксама па стварэнні аплікацыі “Кот” правялі для дзяцей супрацоўнікі тэрытарыяльнагя цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе, да слова, праходзяць таксама заняткі па іншых творчых накірунках. Напрыклад, выхаванцы летніка цэнтра творчасці дзяцей і моладзі вучыліся працаваць у тэхніках дэкупаж і сублімацыя на кубках.

0.jpg

З задавальннем школьнікі варылі мыла, якое затым забралі дахаты ў якасці сувеніру, і адказвалі на пытанні віктарыны, за добрыя веды яны таксама атрымлівалі невялікія падарункі.

– Больш за ўсё дзецям падабаюцца майстар-класы па мылаварэнні, – расказвае спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра Аксана Свірская. – А ўвогуле творчыя заняткі для дзяцей школ раёна, якія прыходзяць да нас у госці, ладзяцца на працягу ўсяго года, а не толькі ў час летняга адпачынку.

Текст:
Фото: из архива территориального центра