Репортер выходит в свет: без какой вкусняшки не прожить

16:01 / 22.08.2019
Многія з нас ні дня не могуць пражыць без салодкага. У іншых на абед абавязкова павінна быць мяса. Некаму падавай фрукты і гародніну. 

Без чаго не ўяўляюць  свой абедзенны стол астраўчане, высвятляў наш карэспандэнт. 

Даніла Салагуб, вучань: 

Салагуб.jpg



– Я вельмі люблю салодкае: пячэнне, булачкі, цукеркі – гэта па мне! Ну, чыпсы і колу купляю  калі-нікалі. Харчавацца ў школе мне не падабаецца, мама смачней гатуе, таму пасля заняткаў заўсёды бягу абедаць дадому. 

Ганна Пашкевіч, пенсіянерка:

Пашкевіч.jpg



– Такіх прадуктаў, без якіх я не змагла б пражыць, напэўна, няма. Нездарма кажуць: есці трэба для таго, каб жыць, а не жыць, каб есці. (Усміхаецца). На стале ў мяне, у залежнасці ад сезону, стравы з розных прадуктаў. Цяпер, напрыклад, ужываю шмат гародніны: часта раблю салаты з памідораў, капусты, агуркоў. Вучоныя раяць есці прадукты са сваёй кліматычнай зоны, а не захапляцца заморскай экзотыкай.

Іна Тапуць, пекар, з дачкой Вікторыяй

Тапуць.jpg



Іна:

– Без чаго я не ўяўляю свайго жыцця? Напэўна, без водару хлеба і булак – але гэта  прафесійнае. Як сапраўдныя беларусы, мы любім стравы з бульбы: бліны, кашу, дранікі. Нездарма  ж яе называюць другім хлебам: любая гаспадыня з бульбы можа прыгатаваць як мінімум дзесяць страў.

Віка:

– Мама, ты забылася сказаць пра бабку – ну вельмі смачная яна ў цябе атрымліваецца. Пальчыкі абліжаш!  

Ганна Дудава, экспедытар:

Дудава.jpg



– Галоўнае, каб на стале быў хлеб. Нездарма кажуць, што ён усяму галава. Дзеці ходзяць у садок, таму раніцай і ў абед там паўнацэнна харчуюцца. Усе разам збіраемся толькі за вячэрай. Што найбольш сама люблю? (Задумваецца). Кожны ранак пачынаю з кубачка гарбаты – гэта ўжо і традыцыя, і звычка.
 
Іван Штура, пенсіянер:

Штура.jpg



– Усё, што ні прыгатуе жонка, ем з задавальненнем. У ежы я не пераборлівы. Летам ужываю больш садавіны і гародніны. Мяса і салодкае таксама люблю. Галоўнае, каб ежа не шкодзіла – а для гэтага яе павінна быць у меру.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич