У акцыі “Чысты лес” паўдзельнічала больш за 600 чалавек
Сёння ва ўсёй Беларусі праходзіла традыцыйная акцыя “Чысты лес”. На Астравеччыне больш за 600 чалавек сённяшні дзень прысвяцілі ўборцы лесу.
Працаўнікі лясгаса наводзілі парадак ля Дома паляўнічага ў Задворніках. На дапамогу ўсім дзевяці лясніцтвам сёння прыйшлі самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі – школьнікі, якія разам з настаўнікамі вызвалялі ад смецця лясы.
Актывісты БРСМ, якія прысвяцілі ўборку лесу 100-годдзю Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, і вучні гарадскіх школ і гімназіі шчыравалі ў лясных масівах побач з горадам. А валанцёры, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый рыхтавалі лесасекі ў Варнянскім лясніцтве, якое найбольш пацярпела ад урагану, да пасадкі лесу.