Новые медали островецких боксеров

16:31 / 16.02.2018

Астравецкія баксёры ўдала выступілі на турнірах у Мінску і Магілёве.

10b7c283e72bac98707048c57473ca37.jpg

Рэспубліканскі турнір памяці заслужанага трэнера па боксе Мікалая Мікалаевіча Шэіна сярод удзельнікаў 2002-2003 гадоў нараджэння. Месца правядзення – Мінск.

У вагавой катэгорыі 63 кілаграмы бліскуча прадэманстраваў свае здольнасці Артур Цехановіч. Ён выдатна правёў усе баі і стаў пераможцам турніру.

У гэтай жа вагавой катэгорыі выступаў Максім Каспяровіч, якому пашанцавала крыху менш. Юнак выйграў два баі, але ў паўфінале ўступіў саперніку. У выніку астраўчанін стаў бронзавым прызёрам.

Добрую тэхніку бою і імкненне да перамогі на рынгу паказаў Алег Сільвановіч, які не так даўно пачаў займацца боксам. Да прызавога месца яму не хапіла толькі вопыту, але хлопец працуе над сабой – значыць, перспектывы ў яго яшчэ наперадзе.

maxresdefault.jpg

Рэспубліканскі турнір заслужанага трэнера па боксе Генрыха Рыўкіна. Месца правядзення – Магілёў.

Прадэманстраваць прафесіяналізм і спрыт сабраліся баксёры з усёй Беларусі, у тым ліку – і з Астраўца.

Яўген Красоўскі выступаў у больш лёгкай для сябе вагавой катэгорыі: 64 кілаграмы ён змяніў на 60. Нягледзячы на перастройку арганізма, астраўчанін упэўнена выйграў першы бой. А вось у другім сапернікам Яўгена стаў пераможца рэспубліканскага і прызёр еўрапейскага турніраў. Астраўчанін правёў добры бой, але праціўнік аказаўся мацнейшым.

Удзельнічалі ў турніры і мінчане з астравецкай прапіскай: выхаванцы трэнера Аляксея Маргужа, якія зараз вучацца ў сталічных універсітэтах. Найлепшы вынік з іх прадэманстраваў кандыдат у майстры спорту Аляксандр Філіповіч. Хлопец бліскуча правёў тры баі і стаў пераможцам турніру.

А вось Алегу Батуру, Арцёму Каспяровічу і Вадзіму Марозу пашанцавала менш – у лік прызёраў яны не трапілі. 

Текст: