Дэпутаты выбіраюць дэпутатаў

14:19 / 15.11.2019

Датэрмінова аддаць свой голас за аднаго з чатырох кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнаха сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання вырашыў і галоўны ўрач Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Мажэйка.

3.jpg

– Прыйсці на выбары – абавязак кожнага грамадзяніна, які разумее сваю значнасць і адказнасць за нашу агульную будучыню, – лічыць Уладзімір Часлававіч. – Вырашыў не адкладваць – і прагаласаваў датэрмінова. Упэўнены, што кандыдат, якога мы выберам разам, будзе дастойным людскога даверу. Гэта будзе ўмелы, адукаваны, неабыякавы да патрэб нашага рэгіёну чалавек.

0.jpg

Текст:
Фото: Ольга Хотянович