Не прячьте таланты в шкафу

10:00 / 14.04.2013
Са зменай статусу з газетчыка-штатніка на “вольнага журналіста” на пенсіі выявіла дзіўны факт: цяпер у мяне што ні сустрэча – то абавязкова з творчым чалавекам. А часам і даўнія знаёмцы нечакана здзіўляюць нераскрытымі талентамі.

З Ганнай Аляксандраўнай Мілашэвіч журналісцкі лёс звёў мяне напачатку 90-х. Я прыехала ў Вялікую Страчу, каб з успамінаў дачкі расказаць пра бацьку – настаўніка Аляксандра Пятровіча Урбанаса, чалавека надзвычай цікавага лёсу, неардынарнай, таленавітай асобы. Мне пашанцавала: у Ганны Аляксандраўны захаваліся многія дакументы-сведчанні аб жыцці бацькі, яго шматлікіх інтарэсах і захапленнях, асобныя лісты перапіскі з вядомым пісьменнікам-фантастам Іванам Яфрэмавым, малюнкі. Ганна перажывала за лёс творчай спадчыны бацькі, спадзявалася, што некалі ёю зацікавяцца ў раёне і дапамогуць зберагчы для нашчадкаў.
Ёй, самай малодшай дачцы, Аляксандр Пятровіч перадаў цікавасць да мастацтва. Вось толькі развіць яе спаўна ў маладыя гады не было магчымасці: праца ў калгасе за мізэрны заробак, двое малых дзетак, хатняя гаспадарка, якая дапамагала сям’і выжываць...
Але прага да творчасці ў душы вясковай жанчыны не згасала. Тым больш, што разам з цікавасцю да ўсяго прыгожага ад бацькі перадаўся дачцы і талент лавіць яркія моманты ў абектыў фотаапарата. Спачатку былі фотаспробы просценькім апаратам, а калі стала, на думку Ганны Аляксандраўны, нешта атрымлівацца, яна набыла прафесійны лічбавік. І на нядаўнім фестывалі творчасці ветэранаў працы адбылася персанальная фотавыстаўка Ганны Мілашэвіч. Прыгожыя фотапейзажы, эцюды, партрэты прыцягвалі ўвагу гледачоў. Людзі зацікаўлена разглядвалі іх, падыходзячы зноў і зноў.
Ці варта расказваць, як узрадавалася я сустрэчы з таленавітай фотамастачкай – сваёй даўняй знаёмай!
Але вас, шаноўныя чытачы, пазнаёмлю з фотатворчасцю Ганны Аляксандраўны крыху пазней. А пакуль пачытайце, якія цудоўныя вершы яна піша! Заўважце: даволі складаныя па пабудове “белыя вершы”, калі адсутнасць рыфмы кампенсуецца глыбокім зместам і яркімі, выразнымі паэтычнымі вобразамі.
Дарэчы, цудоўная атрымалася задумка – фестываль творчасці пенсіянераў. Засвяцілася цэлае сузор’е талентаў – разнастайных, непаўторных, пра якія ведалі дагэтуль хіба што родныя майстроў і мастакоў. А колькі іх яшчэ застаецца не выяўленымі – схаванымі недзе глыбока ў шафах! Чаму? Дайце нарэшце прасторы сваім здольнасцям! Радуйце арыгінальным бачаннем і ўспрыняццем свету!
Хочацца верыць, што гэта знаёмства з творчасцю ветэранаў будзе не апошнім.



ГРОМ

Там, над речкой, полем,
на коне верхом,
Гром по небу едет
и гремит ведром.
Тем ведром волшебным
напоит весь свет.
И смеются нивы
все ему в ответ.
А закончит дело –
ляжет в небе спать,
Тучки уж готовят
для него кровать.



* * *


Одуванчик на тоненькой ножке –
белый шар,
И каждая его пушинка
покрыта капельками росы.
Каждая капелька –
своя Вселенная,
Такая хрупкая и недолговечная,
что исчезает
с первыми лучами солнца.




* * *


Горело небо в час заката,
И стаи птиц на юг летели.
Они в час осени печальной
Мечтали вновь
весной вернуться
на землю Родины любимой.
Но возвратиться все не смогут.
И, зная это, птицы пели.
А звуки песни той печальной
Неслись над лесом, над полями.
На песню откликались дали
И плакать сердце заставляли.


Фота з сайтаў altpoetry.ru, dnevniki.ykt.ru, pogoda-dnem.ru, 900igr.net.