Маскоўскі акцёр і рэжысёр Уладзімір Ягораў завітаў на Астравеччыну

07:43 / 21.09.2011

На чарговым пасяджэнні ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы” прымалі цікавага госця – па запрашэнні галоўнага рэдактара Ніны Аляксееўны Рыбік на Астравеччыну завітаў вядомы маскоўскі акцёр і рэжысёр, тэатральны педагог Уладзімір Ягораў. У Беларусь яго прывяло запрашэнне да ўдзелу ў 18-й Навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая накіроўвалася з Непагаснай Лампадай Духоўнасці з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга ў далёкім Іерусаліме.


Уладзімір Георгіевіч ужо бываў у нашым горадзе два гады таму – выступаў у школах, цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе паказаў свае фільмы “За імя маё”, у якім увасобіў вобраз айца Аляксандра і “Сабака”, дзе таксама сыграў адну з роляў. Візіт быў кароткі, і на сустрэчу ў рэдакцыі часу не хапіла. Затое зараз мы, журналісты і паэты, змаглі пастасавацца ў асалоду. Госць паказаў нам свой кароткаметражны дакументальны фільм пра Чарнобыльскую катастрофу, зняты на месцы трагедыі, з удзелам яе сведкаў. Гэтая тэма блізкая Уладзіміру Георгіевічу — па сваёй прафесіі ён хоць і не меў дачынення да ліквідацыі наступстваў аварыі, але ў першыя пасля яе месяцы працаваў з кінагрупай у Прыпяці. І яго цяперашні расповед – жывое сведчанне аб вялікай бядзе. Уладзімір Георгіевіч – актыўны дзеяч згуртавання творчых людзей “Званы Чарнобыля”.
Апроч усяго, Уладзімір Ягораў піша вершы. У сваёй паэтычнай творчасці ён таксама значнае месца адводзіць чарнобыльскай тэматыцы. Але ёсць у яго і цудоўная лірыка, якая знайшла ў нашых сэрцах жывы водгук.
Свае вершы прачыталі для госця і астравецкія паэты.
Падчас знаходжання ў Астраўцы У.Г. Ягораў, шчыры праваслаўны хрысціянін, удзельнічаў у Божай Літургіі Свята-Петрапаўлаўскага храма, пагутарыў з выкладчыкамі нядзельнай школы, што дзейнічае пры царкве – у яго ёсць вопыт выкладання ў такой школе пры адным з маскоўскіх храмаў.
Знаходзячыся ў Астраўцы, Уладзімір Ягораў напісаў верш, які прысвяціў настаяцелю праваслаўнай царквы Георгію Савіцкаму.


Таіса СЯМЁНАВА.


В. Егоров (Бесфамильный)



Посвящается отцу Георгию, настоятелю храма Святых апостолов Петра и Павла г.п. Островец

Думка о сёстрах славянках

Леса полесские – зелёные дубравы,
Необозрима и прекрасна Беларусь!
Страданья принимала в Божью Славу
Ты – Белая задумчивая Русь.
И сколь тебя не мучил лютый ворог,
Не поддалась, не сгинула – жива!
Радушна, хлебосольна во всю гору,
Растёшь, поёшь и вяжешь кружева.
И как же хочется, чтоб обнялись сестрёнки –
Россия, Украина, Беларусь,
Красивые и умные девчонки
С одним древнейшим мудрым корнем – Русь!
Для этого не надо съездов, прений,
Голосований – прочей ерунды.
Всё просто, как сказал однажды Гений:
“Всем трём попить из родника воды”.
Воды святой, воды живой, духмяной,
Она соединит сестёр сердца.
И будет жизнь прекрасной и желанной –
Любовь! Надежда! Вера! Три венца!